Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская апазыцыя кліча пасярэднікаў з Эўразьвязу


Штэфан Фюле, архіўнае фота
Штэфан Фюле, архіўнае фота

Сталі вядомыя падрабязнасьці сустрэчы лідэраў украінскай апазыцыі з эўракамісарам Штэфанам Фюле, які прыехаў у Кіеў.

«Украіне будзе вельмі цяжка знайсьці выхад з палітычнага крызысу без пасярэдніцтва заходніх партнэраў», — заявіў лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк пасьля перамоваў лідэраў апазыцыі з эўракамісарам па пытаньнях пашырэньня Штэфанам Фюле, які знаходзіцца ў Кіеве.

Яцанюк адзначыў, што на такі сцэнар згодныя і прадстаўнікі Эўразьвязу.

«У нас не палітычны крызыс, а грамадзкі. Выйсьці зь яго без пасярэдніцтва нашых заходніх партнэраў будзе вельмі складана. Мы лічым неабходным, каб да гэтага працэсу былі прыцягнутыя нашы заходнія партнэры», — заявіў Яцанюк.

Падводзячы вынікі перамоваў, ён выказаў надзею, што злачынствы, учыненыя падчас палітычнага крызысу ва Ўкраіне, будзе расьсьледаваць адмысловая камісія пад эгідай Рады Эўропы. Апазыцыя гатовая дэлегаваць свайго прадстаўніка ў гэтую камісію, сказаў ён.

Зьмяніць урад недастаткова, трэба зьмяніць правілы гульні
Віталь Клічко
Са свайго боку, лідэр партыі «ЎДАР» Віталь Клічко выказаў здагадку, што сцэнар палітычнага крызысу ў Украіне рэалізуецца з-за мяжы, паколькі дзеяньні ўкраінскай улады не зьяўляецца лягічнымі. Паводле яго слоў, галоўнае ў пераадоленьні крызысу — пазьбегнуць далейшых ахвяраў.

Паводле яго слоў, на сустрэчы з Фюле абмяркоўвалі такія пытаньні, як канстытуцыйная рэформа і магчымасьць вярнуцца да Канстытуцыі 2004 года, якая значна абмяжоўвала паўнамоцтвы прэзыдэнта, правядзеньне датэрміновых выбараў і іншыя варыянты.

«Зьмяніць урад недастаткова, трэба зьмяніць правілы гульні», — заявіў Клічко.

Ён выказаў упэўненасьць, што з гэтых шляхоў будзе абраны той, з якім пагодзяцца людзі.

Трэці лідар апазыцыі, які быў на сустрэчы, лідэр партыі «Свабода» Алег Цягнібок заявіў, што, на яго думку, у прэзыдэнта і ягоная атачэньня цяпер не відаць ніякага жаданьня ўрэгуляваць палітычны крызыс. Паводле ягоных слоў, Віктар Януковіч размаўляе з апазыцыяй і ўдзельнікамі пратэстаў як з тэрарыстамі, і пасьля яго апошніх заяваў дыялёг з ім становіцца ўсё складаней.

Раней Фюле сустрэўся і з Януковічам, але пра зьмест сустрэчы нічога не паведамілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG