Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынгоўцы заяўляюць, што не чапалі міліцыянтаў


У Штабе нацыянальнага супраціву абвяргуюць паведамленьні Міністэрства ўнутраных справаў Украіны аб нападзе на трох міліцыянтаў.

«Сёньня ноччу прэс-служба МУС Украіны абвінаваціла самаабарону Майдана ў нападзе і затрыманьні трох супрацоўнікаў міліцыі. Таксама майданаўцаў фактычна абвінавацілі ў сьмерці маладога супрацоўніка міліцыі», — гаворыцца ў паведамленьні.

«Штаб нацыянальнага супраціву выказвае спачуваньні родным загінулага старэйшага сяржанта аддзела дзяржаўнай службы аховы Галасееўскага ўпраўленьня міліцыі. Гэта трагедыя, якая павінна быць неадкладна і прафэсійна расьсьледаваная. Забойства нельга апраўдаць», — заяўляе прэс-служба Штаба.

«Разам з тым Штаб нацыянальнага супраціву просіць міліцыю не правакаваць сытуацыю, тыражуючы ілжывыя і небясьпечныя навіны, у прыватнасьці быццам бы аб нападзе „аховы Майдана“ на супрацоўнікаў міліцыі і іх раненьні. Штаб нацыянальнага супраціву катэгарычна адмаўляе такі факт і лічыць яго сьвядомай правакацыяй з мэтай абурэньня міліцыі супраць пратэстуючых. Ня хочацца верыць, што і забойства міліцыянта маглі выкарыстоўваць з такой жа мэтай», — сказана ў паведамленьні.

«З улікам таго, што гэтыя паведамленьні ўжо справакавалі працяг баявых дзеяньняў на Грушэўскага, лічым, што гэта можа стаць падставай для сілавой „зачысткі“ Майдана. Ужаваньн сілы недапушчальна, паколькі пацягне толькі адно — эскаляцыю супрацьстаяньня і гвалту ў краіне», — адзначаюць у Штабе нацыянальнага супраціву.

Перад гэтым на сайце МУС Украіны зьявілася паведамленьне:

«Увечары 24 студзеня ў раёне Майдана Незалежнасьці так званая „ахова Майдана“ напала на трох работнікаў міліцыі, якія знаходзіліся пры выкананьні службовых абавязкаў. Аднаму зь іх адразу быў нанесены ўдар нажом. Захопленых праваахоўнікаў ўтрымлівалі ў будынку мэрыі. Зараз паранены вызвалены і ўжо шпіталізаваны, яму аказваецца дапамога. Лёс яшчэ двух міліцыянтаў невядомы».

У МУС таксама паведамілі аб забойстве 27-гадовага старэйшага сяржанта аддзела дзяржаўнай службы аховы, які вяртаўся дадому і пражываў у інтэрнаце «Беркута».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG