Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў. Судовы канвэер працуе і ноччу


Абалонскі раённы суд Кіева за апошнія суткі засудзіў 14 эўрамайданаўцаў да двух месяцаў пад вартай у якасьці меры стрыманьня.

Усе яны абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках, за што пагражае да 15 гадоў турмы, паведаміў 5 канал.

Сярод засуджаных фатограф са Львова Мар’ян Гаўрыліў, затрыманы на вуліцы Грушэўскага.

Мінулай ноччу ў суд прыходзіў Віталь Клічко.

"Суды ў нас, аказваецца, працуюць кругласутачна. Ужо разгледзелі 15 спраў і працягваюць"працаваць" зь іншымі. Двум, затрыманым на Грушэўскага, прысудзілі хатні арышт, 14 аўтамайданаўцам «ўляпілі» па 2 месяцы арышту, да знаходжаньня пад вартай асудзілі і 72-гадовага «нападніка» на супрацоўніка "Беркута«,— сказаў лідэр партыі «Ўдар» Віталь Клічко.

Ён таксама заявіў, што ўсе падсудныя «зьбітыя, са зламанымі насамі і разьбітымі галовамі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG