На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве зацішша
Дыму ад палаючых шын стала меней, грукату таксама няма, людзі абмяркоўваюць апошнія падзеі. Аднак пратэстоўцы застаюцца ў гатоўнасьці да правакацый.
У Мікалаеве таксама ўзьняліся супраць Януковіча
Жалобнае шэсьце памяці загінуўшых на Майдане адбылася ў Мікалаеве.
Каля тысячы людзей прайшлі па цэнтры горада з фотаздымкамі застрэленых і закатаваных актывістаў, паведамляе 5 канал.
Ніякай палітычнай сымболікі не было толькі сьцягі Ўкраіны з чорнымі стужкамі. Некаторыя з удзельнікаў ішоў у масках. Адзін чалавек ехаў у інваліднай калясцы. Каля царквы ўдзельнікі жалобнага шэсьця запалілі сьвечкі, сьвятары адслужылі памінальную паніхіду па загінуўшых.
Пад ціскам дэманстрантаў каля 200 сілавікоў пакінулі «Украінскі дом»
Каля 200 супрацоўнікаў міліцыі пакінулі Украінскі дом. Яны выйшлі скрозь адну з бакавых шкляных вітрынаў.Па словах журналіста Espreso. TV, праваахоўнікі пакінулі будынак праз бакавы ўваход, пры гэтым мітынгоўцы не праяўлялі да іх ніякай агрэсіі. Назіраючы, як супрацоўнікі МУС пакідалі будынак, людзі выкрыквалі ў іх бок «Ганьба».
Далей байцы «Беркуту» павялі міліцыянтаў у бок Міхайлаўскай плошчы.
Сёньня ноччу мітынгоўцы штурмавалі «Украінскі дом».
Дэманстранты зрабілі калідор. Міліцыя пакінула «Ўкраінскі дом».
На данный момент ситуация такая. #Євромайдан #Евромайдан #Euromaidan #Україна pic.twitter.com/uQSMEEtP5R
— ЄВРОМАЙДАН (@euromaidan) January 26, 2014
Боковой выход Украинского дома, откуда должны выйти внутренние войска. pic.twitter.com/7jsNYPStGh
— Mustafa Nayyem (@mefimus) January 26, 2014
Супраць дэманстрантаў ужываюць зброю, як на тэрарыстаў (відэа)
На Грушэўскага — замірэньне
С Укрдома вывели группу, около 15 ввшников со щитами #Євромайдан
— Євромайдан (@Dbnmjr) January 26, 2014
На вуліцах Кіева зьявіліся трафарэты з партрэтам Жызьнеўскага
Милиция включила огромные прожекторы направленные на баррикады протестующих на Грушевского pic.twitter.com/447xHgjbtt
— Alexey Yaroshevsky (@Yaro_RT) January 25, 2014
С бока стадиона спускается колонна беркута. #Євромайдан #Евромайдан #Euromaidan
— Vladimir Pozner (@PoznerLife) January 25, 2014
У адказ заблякаваныя міліцыянты паліваюць актывістаў вадой і кідаюць сьвятла-шумавыя гранаты. Людзей на вуліцы Грушэўскага і Эўрапейскай плошчы павялічылася прыкладна дзьве гадзіны таму, паколькі паступілі паведамленьні аб значнай колькасьці сілавікоў ва Ўкраінскім доме — гэта ў тыле у пратэстоўцаў, якія пабудавалі барыкады на вуліцы Грушэўскага.
Дзьверы гэтага будынка мітынгоўцы спачатку забарыкадавалі мяшкамі зь пяском, перад будынкам разьлілі ваду, каб папярэдзіць вокамгненную атаку сваіх пазыцыяў.