Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крысьціян Хольм хоча сустрэцца зь беларускімі палітвязьнямі


Крысьціян Хольм
Крысьціян Хольм

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч сустрэліся з кіраўніком працоўнай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Крысьціянам Хольмам.

Як паведамляе прэсавая служба АГП, сустрэча прайшла ў швэдзкім Рыксдагу.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў сайту АГП:

«Гэта была працоўная сустрэча ў рэжыме кансультацыяў і абмену думкамі. Цяпер у Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ідзе працэс фармаваньня рабочай групы па Беларусі, і пакуль яшчэ няма пляну і стратэгіі дзеяньняў. Але зразумела, што зьмест працы шмат у чым вызначаецца пазыцыяй старшыні групы. Хольм адзначыў, што для яго гэта новы досьвед, і ён хацеў бы, каб праца групы была максымальна эфэктыўнай. А для гэтага патрэбныя пастаянныя, інтэнсіўныя камунікацыі з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Ёсьць падставы меркаваць, што праблема беларускіх палітвязьняў і сумленных, свабодных выбараў будуць галоўнымі прыярытэтамі рабочай групы па Беларусі ПА АБСЭ. Крысьціян Хольм спадзяецца, што яго новая пасада дазволіць яму значна часьцей наведваць Беларусь. Ён не выключае, што група ў час першай паездкі можа папрасіць у беларускіх уладаў сустрэчы з палітвязьнямі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG