«Пакуль што я бачу ў гэтым чыста рытарычную фігуру, бо каб зрушыліся зь мёртвага пункту дачыненьні афіцыйнага Менску з Эўропай, дастаткова проста выпусьціць палітвязьняў. Эўропа гэтага даўно чакае, і для Лукашэнкі гэта не навіна. Ён выдатна ведае, на чыім баку мяч і з чаго трэба пачынаць. Іншая рэч, што сёньня гэта, магчыма, ужо ня проста рыторыка, бо сама сытуацыя ў дачыненьнях з Масквой ня вельмі спрыяльная. Крэмль Лукашэнку падвешвае тым, што не сьпяшаецца даваць нафту ў патрэбнай колькасьці, здымаць мыта на нафтапрадукты, не сьпяшаецца даваць новы крэдыт, а грошы патрэбныя да зарэзу, інакш будзе абвал нацыянальнай валюты. Гэтыя чыньнікі змушаюць усё ж афіцыйны Менск да пэўнай гнуткасьці ў дачыненьнях з Захадам. Яшчэ адзін сымптом — нядаўні прылёт высокага прадстаўніка дзярждэпу ЗША. Ён, ведаючы сытуацыю і прыземленыя апэтыты беларускага кіраўніцтва, намякнуў, што калі што, то мы можам паспрыяць атрыманьню крэдыту МВФ. То бок, магчыма, тут ёсьць рух з двух бакоў, калі і Захад хоча ўзмацніць сваю гульню, прычым выкарыстоўваючы і нейкія прагматычныя чыньнікі, моркаўкі. І прыціснула афіцыйны Менск настолькі, што трэба саступаць, каб разблякаваць дачыненьні з Эўропай і Вашынгтонам».
Карэспандэнт: «Дык можна чакаць бліжэйшым часам вызваленьня палітвязьняў?»
Класкоўскі: «Я гэтага не выключаю. Гэта залежыць ад шэрагу чыньнікаў, і тут галоўны вораг Лукашэнкі — эканоміка. Для яго вельмі страшная перад выбарамі дэвальвацыя. І, магчыма, тое, што ён ня хоча, каб яго „нахілялі“, бо для яго іміджавы момант вельмі важны. Але калі лясьнецца рубель, то будзе яшчэ горай. Таму ён мусіць выбіраць паміж кепскім і вельмі кепскім».