Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хоць Янку Купалу адпраўляй на выбары, вынік будзе нулявы, — Такінданг


Андрэй Такінданг
Андрэй Такінданг
Палітыкі, грамадзкія і культурніцкія дзеячы камэнтуюць прапанову Паўла Севярынца выбраць адзінага кандыдата на Кангрэсе дэмакратычных сілаў ужо ў красавіку 2014 году, каб дэлегатамі сталі кандыдаты ад апазыцыі на мясцовых выбарах.

Музыка і тэлевядоўца Андрусь Такінданг лічыць, што інстытут выбараў у Беларусі адмірае, і ўдзельнічаць у іх няма сэнсу.

«Вядома, сходы і абмерканьні я вітаю, гэта класна, калі разнастайныя людзі сядуць за стол перамоваў. Але ў эфэктыўнасьць гэтага я ня веру. Я скептычна стаўлюся да самога інстытуту выбараў. І ўдзельнічаць не зьбіраюся. Важная рэч — як зрабіць іх празрыстымі?»
Нават калі выберуць лідэра, ці варта адпраўляць гэтага касманаўта на космавыбары, вось пытаньне

Ці магчыма праз Кангрэс выбраць сапраўды моцнага лідэра, які скансалідуе ўсіх прыхільнікаў пераменаў?

«Вядома, варта мець аўтарытэтаў. Але пакуль выбары такія, як яны ёсьць, хоць Янку Купалу ці Якуба Коласа адпраўляй на іх, вынік будзе нулявы.

Нават калі выберуць лідэра, ці варта адпраўляць гэтага касманаўта на касмавыбары, вось пытаньне. Можа, не праз выбары, нейкім іншым чынам? Ёсьць жа нейкая мяжа трываласьці грамадзтва».

ПРАЦЯГ ТЭМЫ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG