«Мэта нашага прыезду — праявіць салідарнасьць з эўрапэйскім выбарам Украіны. Тое, што мы бачым, — гэта рэйдэрская атака з боку Ўладзімера Пуціна на ўкраінскую дзяржаўнасьць. Гэта нахабная спроба перахапіць усю нацыю, усю краіну, яе будучыню.
Калі мы будзем паасобку, то наш знаёмы Ўладзімер Пуцін можа проста ў падваротні з намі расправіцца», — зазначыў Міхаіл Саакашвілі ў сваёй прамове.
Саакашвілі кажа, што ў яго былі добрыя ўнутраныя стасункі зь Віктарам Януковічам. Ён пацьвердзіў, што гатовы аказаць любую дапамогу ў вырашэньні палітычнага крызісу ва Ўкраіне.
На пытаньне, якая вашая парада, Саакашвілі адказаў:
«Мы ня можам экспартаваць свой досьвед. Я б параіў быць спакойным. Гэта не працэс 1-2 дзён».
«Уладзімер Пуцін не хавае, што хоча ўзнавіць Савецкі саюз. Ён прыдумаў Эўразійскі зьвяз і Мытны зьвяз толькі для гэтага. Расея ня можа даць нічога добрага. Калі вы ня пойдзеце на нашыя ўмовы, мы вам зробім вельмі балюча. 90 працэнтаў грузінскай эканомікі цалкам залежала ад Расеі, калі я стаў прэзыдэнтам. Сёньня мы можам спакойна ісьці ў Эўропу. Мы змаглі гэтага дасягнуць. Чым больш Пуцін будзе шантажаваць Украіну, тым больш незалежнай яна будзе рабіцца», — адказвае Саакашвілі на пытаньні журналістаў.
«У 2007 годзе, пасьля таго як мы правялі радыкальныя рэформы, многа тысяч чалавек выйшлі на вуліцы. Былі людзі, якія былі сапраўды справядліва пакрыўджаныя. Яны выйшлі на вуліцу. І я сышоў у адстаўку. Былі прызначаныя новыя выбары... Але не ўспрымайце гэта як параду для ўкраінскіх уладаў. Я хачу, каб з гэтай сытуацыі быў знойдзены дэмакратычны выхад».
«Першае, што хоча Ўладзімер Пуцін — аддаліць Украіну ад Эўропы. Калі гэта адбудзецца, з Украінай можна будзе рабіць што заўгодна — шантажаваць, ціснуць, прыцясьняць любога ўкраінскага палітыка. А ў якой форме гэта будзе — Мытны зьвяз, Эўразійскі зьвяз — гэта ўжо дэталі. Гэта сытуацыя ня толькі ўкраінская, яна тычыцца ўсіх нас».
«Я заўжды буду падтрымліваць Украіну», — сказаў пры канцы Саакашвілі.
Ён зазначыў, што прыляцеў сюды як прыватная асоба эканом-клясай.

Калі гэта адбудзецца, з Украінай можна будзе рабіць што заўгодна — шантажаваць, ціснуць, прыцясьняць любога ўкраінскага палітыка.