Удзельнікі: палітоляг Вольга Абрамава і намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна.
Валер Карбалевіч: «Беларускія афіцыйныя асобы ніяк не камэнтуюць падзеі ва Ўкраіне. Дзяржаўныя мэдыі даюць мінімальную інфармацыю. Пра што гэта сьведчыць? Ці можна лічыць, што беларускае кіраўніцтва напужанае кіеўскімі падзеямі, як яно было напужанае „Памаранчавай рэвалюцыяй“? Узгадаем, што пасьля той рэвалюцыі ў Беларусі былі прынятыя заканадаўчыя акты, якія мэдыі назвалі „антырэвалюцыйнымі“. Ці можна чакаць нечага падобнага цяпер? Якія высновы для сябе робіць Лукашэнка?»
Вольга Абрамава: «Першая прышчэпка ад рэвалюцыі ва Ўкраіне 2004 году прайшла ўдала. Яна ня мела значных наступстваў для беларускага сацыяльнага арганізму. Таму, я думаю, Аляксандар Лукашэнка не напужаны тым, што адбываецца ва Ўкраіне. Ён чакае далейшага разьвіцьця падзеяў там.
Пры адным варыянце разьвіцьця падзеяў у Беларусі могуць узьнікнуць эканамічныя праблемы ва ўзаемаадносінах з Расеяй. Калі ж канфліктная сытуацыя ва Ўкраіне зацягнецца, дык тады яна будзе актыўна выкарыстоўвацца ў прапагандысцкіх мэтах. Будзе рабіцца акцэнт на дэстабілізацыю ва Ўкраіне, на эканамічныя выдаткі ад забурэньняў на тле таго, як кантралюецца сытуацыя ў Беларусі, якая тут стабільнасьць. Таксама будзе падкрэсьлівацца, якім верным саюзьнікам Расеі зьяўляецца Беларусь. Для Беларусі нявыгадна, калі Януковіч возьме курс на збліжэньне з Расеяй і на далучэньне да Мытнага зьвязу».
Сьвятлана Калінкіна: «Беларускае кіраўніцтва яшчэ дрэнна разумее, што адбываецца ва Ўкраіне. Але шматтысячныя пратэсты на вуліцы — гэта непрыемнае для нашай улады відовішча. Яны чакаюць разьвіцьця падзей і не сьпяшаюцца з высновамі. Думаю, яны чакаюць сілавога варыянту вырашэньня канфлікту ў Кіеве. І тады ўжо будзе піяр-кампанія па ўсіх тэлеканалах».
Карбалевіч: «А якія высновы для сябе робіць беларускае грамадзтва, гледзячы на кіеўскія падзеі? Вядома, што яно расколатае. Ці павялічыцца колькасьць прыхільнікаў інтэграцыі з Эўропай, ці ўзрасьце рэвалюцыйны патэнцыял? Ці наадварот: беларусы, гледзячы на ўкраінскія забурэньні, больш высока ацэняць беларускую стабільнасьць?»
Абрамава: «Зыходзячы з каштоўнасных арыентацый беларусаў, можна меркаваць, што тая частка, якая скіраваная на Эўропу, ацэніць высілкі ўкраінскага грамадзтва.
А людзі з савецкай мэнтальнасьцю, а таксама тыя, хто ня вызначыўся, хутчэй падтрымаюць беларускі варыянт разьвіцьця. Яны хутчэй прыслухаюцца да тлумачэньняў украінскага кіраўніцтва, якое матывавала часовую адмову ад эўраінтэграцыі спасылкай на вялізныя затраты, неабходныя для гэтага. І будуць рабіць выснову, што вельмі вялікія выдаткі, прычым, невядома, што там будзе на выхадзе».
Калінкіна: «Ня думаю, што ідэя эўраінтэграцыі будзе галоўнай у тых высновах, якія будуць рабіць людзі, гледзячы на ўкраінскія падзеі. Беларускае грамадзтва дзеліцца на тых, хто падтрымлівае рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі, і тых, хто яго не падтрымлівае. На тых, хто гатовы на канфлікт з Расеяй, калі паўстане пытаньне пра шлях у Эўропу, і тых, хто не гатовы.
У беларускім грамадзтве існуюць тры плыні ў дачыненьні да кіеўскага Майдану. Самая вялікая — гэта тыя, хто не цікавіцца тым, што адбываецца ў Кіеве. Другая плынь — тыя, каго натхніў Майдан. Трэцяя плынь уважліва сочыць за гэтымі падзеямі і думае: у Беларусі такога, на жаль, ня будзе ніколі. Увогуле, пакуль стаўленьне да ўкраінскіх падзеяў у нас не крышталізавалася».
Карбалевіч: «Якія ўрокі для сябе з украінскай «эўрарэвалюцыі» можа вынесьці апазыцыя? Як гэта паўплывае на яе тактыку, стратэгію?
Абрамава: «Калі апазыцыя будзе разглядаць украінскія падзеі як сродак расшавяліць краіну, праводзячы пастаянныя аналёгіі і робячыя сталыя высілкі, — гэта адна справа. Ці ўсё абмяжуецца паездкамі на Майдан і палымянымі выступамі там? Гэта розныя ролі і наступствы. Лічу, што апазыцыя магла б выставіць лёзунг «Разам з Украінай — у Эўропу».
Калінкіна: «Галоўная выснова з украінскіх падзеяў палягае ў тым, што аб’яднаць народ можа ня лідэр, а ідэя. У дадзеным выпадку — ідэя эўраінтэграцыі. Досьвед аб’яднаньня вакол лідэра і ва Ўкраіне, і ў Беларусі быў няўдалым. Магчыма, гэтая ідэя і для беларусаў стане аб’яднаўчай. Толькі каб ва Ўкраіне лёзунгі барацьбы за эўраінтэграцыю не падмянілі лёзунгамі барацьбы за ўладу».
Карбалевіч: «Хачу заўважыць, што лёзунг „Беларусь у Эўропу“ беларуская апазыцыя выкарыстоўвае даўно. Але без асаблівага плёну. Чаму?»
Абрамава: «Беларусы вельмі асьцярожныя. Канешне, вонкавыя падзеі, якія адбываюцца не ў арабскіх краінах, а ў Расеі і Ўкраіне, уплываюць на сьвядомасьць беларускага грамадзтва. Калі ва Ўкраіне будзе сілавое падаўленьне пратэстаў, дык тады беларусы пераканаюцца, што ўсё безнадзейна, няма чаго і дрыгацца. Калі ж апанэнты ўкраінскай улады змогуць без крыві правесьці дэмакратызацыю, дык сытуацыя будзе іншай.
Акрамя таго, беларуская апазыцыя ня мае ўплыву на грамадзтва. Таму, калі людзям прапануюць эўраінтэграцыю, яны пачынаюць лічыць, як яны будуць жыць у кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай пэрспэктыве. Доўгатэрміновая пэрспэктыва нікога не цікавіць, а эўрапеізацыя — гэта якраз доўгатэрміновая пэрспэктыва. І лёзунг „Беларусь у Эўропу“ насельніцтва лічыць недасягальным. І ня вераць, што гэты шлях будзе для іх выгадным».
Калінкіна: «У нашым грамадзтве стаўленьне да апазыцыі несур’ёзнае. Увогуле, людзі ня вераць ні ўладзе, ні апазыцыі. Эўрапейская ідэя застаецца прыгожай марай. А ўкраінскія падзеі, у залежнасьці ад таго, як яны будуць разьвівацца, будуць ці добрым, ці дрэнным прыкладам. Калі б ва ўкраінцаў усё атрымалася, дык гэта паказала б і беларусам, што не наканавана ім лёсам быць каля Расеі. Нам застаецца толькі маліцца, каб ва ўкраінцаў атрымалася».
Якія высновы з украінскіх падзей робіць беларуская ўлада?

Як успрымае грамадзтва Беларусі падзеі ў Кіеве?

Якія ўрокі з украінскай «эўрарэвалюцыі» можа вынесьці беларуская апазыцыя?
Карбалевіч: «Якія ўрокі для сябе з украінскай «эўрарэвалюцыі» можа вынесьці апазыцыя? Як гэта паўплывае на яе тактыку, стратэгію?
Абрамава: «Калі апазыцыя будзе разглядаць украінскія падзеі як сродак расшавяліць краіну, праводзячы пастаянныя аналёгіі і робячыя сталыя высілкі, — гэта адна справа. Ці ўсё абмяжуецца паездкамі на Майдан і палымянымі выступамі там? Гэта розныя ролі і наступствы. Лічу, што апазыцыя магла б выставіць лёзунг «Разам з Украінай — у Эўропу».
Калінкіна: «Галоўная выснова з украінскіх падзеяў палягае ў тым, што аб’яднаць народ можа ня лідэр, а ідэя. У дадзеным выпадку — ідэя эўраінтэграцыі. Досьвед аб’яднаньня вакол лідэра і ва Ўкраіне, і ў Беларусі быў няўдалым. Магчыма, гэтая ідэя і для беларусаў стане аб’яднаўчай. Толькі каб ва Ўкраіне лёзунгі барацьбы за эўраінтэграцыю не падмянілі лёзунгамі барацьбы за ўладу».
Чаму не працуе лёзунг «Беларусь у Эўропу!»