Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: журналістам раздаюць каскі і рэсьпіратары


Украінская грамадзкая арганізацыя Інстытут масавай інфармацыі выдае журналістам сродкі абароны, якія могуць дапамагчы ім ў часе асьвятленьні масавых акцыяў у Кіеве

Журналістам выдаюць аранжавыя камізэлькі з надпісам «Прэса», каскі, ахоўныя акуляры, рэсьпіратары.

Пра гэта паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».

30 лістапада украінскі спэцназ «Беркут » разагнаў «Эўрамайдан» у цэнтры Кіева. У нядзелю ў Кіеве прайшоў шматтысячны мітынг , які скончыўся захопам будынка мэрыи і дома прафсаюзаў, а таксама масавымі сутыкненьнямі пратэстуючых зь міліцыяй , у прыватнасьці , падчас спробаў штурму адміністрацыі прэзыдэнта. Па апошніх дадзеных, з пачатку масавых акцый пацярпелі больш за 40 журналістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG