Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для адстаўкі Азарава не хапіла галасоў


Мікола Азараў вітае дэпутатаў парлямэнту
Мікола Азараў вітае дэпутатаў парлямэнту

У Вярхоўнай Радзе не хапіла галасоў за адстаўку Кабінэта Міністраў Украіны.

Гэтае рашэньне падтрымалі 186 з неабходных 226 дэпутатаў.

Не галасавалі фракцыі Партыі рэгіёнаў і Кампартыі Ўкраіны.

Прэм’ер Украіны Мікола Азараў з трыбуны парлямэнту папрасіў прабачэньня за крывавы разгон Эўрамайдана, і папярэдзіў мітынгоўцаў аб крымінальнай адказнасьці за блякаваньне будынку Кабінэту міністраў.

«Дарагія мае калегі, ад імя ўраду хачу прынесьці прабачэньні за дзеяньні нашых праваахоўных органаў на Майдане. І прэзыдэнт, і ўрад глыбока шкадуюць. Я вам гарантую, што цяпер ужо праводзіцца дбайнае расьсьледаваньне. І ўсе, хто вінаваты ва ўжываньні сілы, панясуць за гэта адказнасьць», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што сярод пацярпелых у ноч зь пятніцы на суботу толькі адзін чалавек у веку 17 гадоў:

«Усе іншыя — старэйшыя, значна старэйшыя. Прапаную адмовіцца ад эмоцый. Я патрабую ад тых, хто мае дачыненьне да абсалютна супрацьпраўных рашэньняў пра блякаваньне будынку ўраду, — неадкладна спыніце!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG