Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўмгертнэра абралі ў раду дырэктароў «Уралкалія»


Уладзіслаў Баўмгертнэр
Уладзіслаў Баўмгертнэр

Пазачарговы сход акцыянэраў «Уралкалія» абраў у раду дырэктароў кампаніі Ўладзіслава Баўмгертнэра, які падазраецца ў злоўжываньні ўладай.

Сход адбыўся 29 лістапада ў Бярэзьніках. Новымі сябрамі рады сталі выконваючы абавязкі гендырэктара Віктар Белякоў, а таксама кіраўнік рады дырэктараў кампаніі Сулеймана Керымава «Нафта Масква» Павал Грачоў. Свае пазыцыі ў радзе захавалі незалежныя дырэктары Аляксандр Валошын, Робэрт Маргетс, Пол Остлінг і Гордан Сэдж, а таксама прадстаўнікі «Нафта Масква» Антон Аверын і Ганна Каланчына.

Рашэньне рады дырэктароў можа сьведчыць, што мэнэджмэнт кампаніі будзе прытрымлівацца абвешчанай напрыканцы жніўня стратэгіі «аб’ёмы вышэй за кошт». Менавіта гэтая каманда прымала рашэньне пра разрыў стасункаў зь Беларускай калійнай кампаніяй і пасьлядоўна абараняла гендырэктара Ўладзіслава Баўмгертнэра ад нападак беларускіх праваахоўных органаў.

Пасьля экстрадыцыі зь Беларусі Баўмгертнэр знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА «Воднік». Расейскія праваахоўныя органы прад’явілі яму абвінавачаньні ў злоўжываньні паўнамоцтвамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG