Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўмгертнэр параўнаў умовы ў СІЗА КДБ з маскоўскай турмой


Уладзіслаў Баўмгертнэр
Уладзіслаў Баўмгертнэр

Уладзіслаў Баўмгертнэр распавёў супрацоўнікам СІЗА-5, як яму сядзелася ў Менску.

«У ізалятары КДБ Беларусі, дзе я сядзеў, ложкі былі доўгія, — кажа Уладзіслаў. — Я там быў „у адзіночцы“. Дакладней, камэра была разьлічаная на 4 чалавекі, але я быў адзін. Харчаваньне там такое ж. Прагулкі, праўда, даўжэйшыя — 2 гадзіны (тут адна гадзіна). Затое там спорту няма, і абмежаваньняў па перадачах больш. А галоўнае — на радзіме заўжды лепш!» — цытуе «Московский комсомолец» генэральнага дырэктара «Ўралкалія».

Паводле інфармацыі журналістаў выданьня, Баўмгертнэр утрымліваецца ў камэры яшчэ з двума зьняволенымі. Аднак, займае найлепшае месца ў камэры — на першым ярусе каля вакна.

Скардзіцца толькі на тое, што ягоны рост даўжэйшы за даўжыню ложка на 13 сантымэнтаў. (Рост Баўмгертнэра — 193 сантымэтры).

Баўмгертнэр утрымліваецца ў спэцблёку, дзе ўзмоцненая ахова і відэаназіраньне. Там ёсьць лядоўня з прадуктамі, ЖК-тэлевізар. Нават у адмысловых гаршчэчках вырошчваюць сьвежую цыбулю.

Зьняволеныя могуць замаўляць сабе комплексныя абеды па 220 расейскіх рублёў. Паводле выданьня, якасьць ежы амаль рэстаранная.

Баўмгертнэр таксама карыстаецца спартовай заляй, што дазволена зьняволеным. Ён можа браць на пракат шахматы і нарды.
Умовы яго задавальняюць, але просіць дазволіць яму карыстацца падручнікамі і параваркай.

Уладзіслава Баўмгертнэра экстрадавалі зь Беларусі 21 лістапада. З 26 жніўня па 26 верасьня ў Менску ён утрымліваўся ў адзіночнай камэры СІЗА КДБ. Пазьней быў пераведзены пад хатні арышт на трохпакаёвую кватэру.
Баўмгертнэра ў Беларусі абвінавачваюць у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Падобнае ж абвінавачаньне яму высунулі праваахоўныя органы Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG