22 лістапада спаўняецца 50 гадоў, як быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Фіцджэральд Кенэдзі, і гэтае забойства застаецца адной з найвялікшых таямніц 20 стагодзьдзя.
У новым выпуску «Свабоды бяз гальштукаў» бяруць удзел дырэктар беларускай Свабоды Аляксандар Лукашук, аўтар кнігі «Сьлед матылька. Освальд у Менску», якая атрымала літаратурную прэмію «Гліняны вялес» за 2011 год і была намінаваная на літаратурную прэмія імя Ежы Гедройца і супрацоўнік Радыё Свабода Павал Буторын, якія толькі вярнуліся зь Менску, дзе зьнялі фільм пра Освальда ў Менску. Вядоўца — Ганна Соўсь.