Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 18-й: Рэпартаж з жалобнага маратону


Міліцыя затрымала на кароткі час 23 удзельнікаў жалобнага маратону, які пачаўся ў Менску, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінізму.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС расстралялі больш за 100 беларускіх літаратараў, навукоўцаў і дзяржаўных дзеячаў.

Таксама ў праграме:

У Беларусі ад 1 лістапада адмяняецца дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на некаторыя віды мясапрадуктаў, рыбу, каву, гарбату, соль, мыла, мыйныя сродкі, панчохі і шкарпэткі, а таксама бананы, лімоны і апэльсіны.

Беларусь заняла 63 месца ва ўсясьветным рэйтынгу ўмоваў вядзеньня бізнэсу. Гэтую клясыфікацыю штогод рыхтуюць экспэрты Ўсясьветнага банку і Міжнароднай фінансавай карпарацыі.

Зьявіліся першыя кандыдаты на канфіскацыю аўтамабіляў паводле новага закону супраць кіроўцаў, што цягам году двойчы парушылі правілы ў стане алькагольнага ап’яненьня.

Прагучыць апытаньне ў Гомелі: Беларусь зноў просіць шматмільярдныя крэдыты — і на Ўсходзе, і на Захадзе. Як вы да гэтага ставіцеся? Чаму беларуская эканоміка ня можа абысьціся без крэдытаў?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG