Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін маюць сустрэцца падчас правядзеньня сэсіі АДКБ у Сочы. Раней меркавалася, што пытаньне перадачы Ўладзіслава Баўмгертнэра Расеі будзе вырашана да магчымай сустрэчы абодвух прэзыдэнтаў.
Яшчэ 18 верасьня прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў паведамляў, што Пуцін і Лукашэнка маюць сустрэцца асабіста, і падчас размовы будзе ўзьнятае пытаньне «Ўралкалію».
Аднак у пятніцу, 20 верасьня, памочнік расейскага прэзыдэнта Юры Ўшакоў заявіў, што працэс па выдачы Баўмгерт зацягваецца. Тады ж прагучала, што двухбаковай сустрэчы беларускага і расейскага прэзыдэнтаў у Сочы не плянуецца.
Генэральны дырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнэр з 26 жніўня знаходзіцца ў СІЗА КДБ па абвінавачаньні ў злоўжываньні ўладай і нанясеньні шкоды ў 100 мільёнаў даляраў.