Сьвет у фота: мінамёт з айпэдам, афганскія баскетбалісткі.
Тыдзень у фотаздымках 14-20 верасьня

1
Іранская праваабаронца і адвакатка Насрын Сатаўдэ, выйшаўшы на свабоду пасьля 3-гадовага зьняволеньня, абдымае сына Німу дома ў Тэгеране.

2
Рэпартэр АФП Сэмі Кец падае падчас снайпэрскага абстрэлу ў старажытным хрысьціянскім горадзе Маалула ў Сырыі.

3
Іранец Эхсан Лашгары (справа) змагаецца за бронзавы мэдаль з гішпанцам Талмуразам Фрыевым на чэмпіянаце сьвету ў вольным дужаньні ў Будапэшце.

4
Баец брыгады "Ансар Дамаск" з складу Свабоднай сырыйскай арміі перад стрэлам з самаробнага мінамёта па пазыцыях войскаў верных Башару Асаду, правярае наводку на айпэдзе.

5
Афіцэр расейскай берагавой аховы ў масцы трымае пад прыцэлам актывіста "Грынпісу" (якога часткова відаць у правым ніжнім куце) падчас спробы экалягістаў узьлесьці на нафтавую плятформу "Газпрому" ў Пячорскім моры.

6
Баскетбалісткі з правінцыі Герат (Афганістан) падчас матчу з камандай Кабулу на нацыянальным алімпійскім стадыёне ў афганскай сталіцы.

7
Супольнае адзначэньне залатых вясельляў у кітайскім горадзе Хэфэй, правінцыя Аньхуй.

8
Афганскія школьніцы выглядаюць з акна школы ў Газьні.

9
Вучні рэлігійнай школы Даруль Улум Хаканія ў пакістанскай правінцыі Хайбэр Пахтунхва, дзе вучыліся некалькі лідараў руху Талібан.

10
Жыхары Хубу, Пакістан, каля цыстэрнаў НАТО пасьля нападу на канвой.

11
Бура каля ракі Раві ў Лагоры, Пакістан.

12
Жалоба па шахцёрах, якія загінулі ў выніку абвалу на шахце Руі Ду Аб у афганскай правінцыі Саманган.