Штогод 1,2 мільёна чалавек на сьвеце гіне ў дарожна-транспартных здарэньнях. Гэтая статыстыка ўлічвае як кіроўцаў і пасажыраў аўтамашын, пацярпелых у аварыі, так і мінакоў, якія мелі няшчасьце патрапіць у ДТЗ.
Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) пачынае разглядаць сьмяротнасьць і траўматызм, прычыненыя транспартнымі сродкамі, як глябальную праблему аховы здароўя.
САЗ нядаўна апрацавала статыстыку сьмяротнасьці ў ДТЗ на сьвеце. Вось, паводле САЗ, дзесяць найбольш небясьпечных і дзесяць найбольш бясьпечных краінаў у адносінах сьмяротнасьці ў ДТЗ.
Беларусь у гэтай статыстыцы знаходзіцца больш-менш пасярэдзіне, са сьмяротнасьцю ў прамежку 12-16 чалавек на 100 тысяч жыхароў.

Краіна |
Колькасьць сьмерцяў у ДТЗ на 100 тысяч жыхароў |
| Дамініканская Рэспубліка | 41,7 |
| Тайлянд | 38,1 |
| Вэнэсуэла | 37,3 |
| Іран | 34,1 |
| Нігерыя | 33,7 |
| Паўднёваафрыканская Рэспубліка | 31,9 |
| Ірак | 31,5 |
| Гінэя Бісау | 31,2 |
| Аман | 30,4 |
| Чад | 29,7 |
| - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - | |
| Нарвэгія | 4,3 |
| Швэйцарыя | 4,3 |
| Нідэрлянды | 3,9 |
| Мальта | 3,8 |
| Вялікабрытанія | 3,7 |
| Андора | 3,5 |
| Швэцыя | 3,0 |
| Ісьляндыя | 2,8 |
| Мальдзівы | 1,9 |
| Сан Марына | 0,0 |