2 жніўня 1933 адкрыўся пабудаваны рукамі зьняволеных ГУЛАГу канал, які злучыў Белае мора з выхадам у Балтыйскае.
80-годзьдзе адкрыцьця Беламорканалу

1
Судна ў шлюзах Беламорканалу. 227 кілямэтраў каналу былі пракапаныя за 20 месяцаў з 1931 па 1933.

2
Вязьні ГУЛАГу слухаюць начальніка лягера. Больш за 100 тысяч чалавек прайшлі праз прымусовую працу на будаўніцтве каналу.

3
На будаўніцтве каналу.

4
Пацыенты ў перапоўненым шпіталі лягеру Беламорканалу ў 1932 годзе. Колькасьць загінуўшых пры будаўніцтве ацэньваецца ад 8700 да больш як 25 тысяч чалавек.

5
Жанчыны-зьняволеныя з рыдлёўкамі і тачкамі, 1932

6
Рабочыя пазіруюць з кіраўніцтвам лягеру Беламорканалу, якія прыехалі на адпачынак у Валдайскі лес.

7
Савецкае кіраўніцтва прадстаўляла стварэньне каналу як прыклад посьпеху першай сталінскай пяцігодкі. На самой справе Беламорканал быў першым аб'ектам, створаным рукамі зьняволеных.

8
Праца на будаўніцтве.

9
Папяросы "Беламорканал" пачалі вырабляць у Ленінградзе ў 1932 годзе ў гонар вялікай будоўлі.

10
Агітацыйны плякат пачатку 1930-х гадоў.