Ад Расеі ў вучэньнях, якія пройдуць на тэрыторыі Беларусі, Заходняй вайсковай акругі Расеі, акваторыях Баранцава і Балтыйскага мораў, возьмуць удзел 2,5 тысячы вайскоўцаў. Будзе таксама задзейнічана каля 60 верталётаў і самалётаў і да 250 адзінак баявой тэхнікі, паведамляе Інтэрфакс.
Раней літоўскі бок выказваў занепакоенасьць няпоўнай інфармацыяй пра вучэньні «Захад-2013», якія плянуюцца Беларусьсю і Расеяй побач зь Літвой. Міністар абароны Літвы Юозас Олекас заяўляў, што некаторыя элемэнты вайсковых вучэньняў, якія плянуюцца Беларусьсю і Расеяй побач зь Літвой, накіраваныя супраць суседзяў. Паводле ягоных слоў, вайсковая актыўнасьць Расеі ў рэгіёне Балтыйскага мора патрабуе дадатковай увагі.
«Літва хацела б, каб Расея і Беларусь былі больш адкрытымі і інфармавалі пра плянаваныя па суседзтве буйнамаштабныя вучэньні, і прапануе запрашаць на такія вучэньні назіральнікаў NATO», — заяўляла літоўскае Міністэрства абароны. Паводле заявы, такая прапанова была выказаная на сустрэчы міністра абароны Юозаса Олекаса з паслом Беларусі ў Літве.
Міністар абароны Латвіі Арціс Пабрыкс выказаў заклапочанасьць у сувязі з вучэньнямі «Захад-2013».
«Мы б хацелі бачыць большую адкрытасьць і празрыстасьць з боку Расеі, каб нас запрасілі на гэтыя вучэньні і мы б змаглі за імі назіраць і ацэньваць тое, што адбываецца. Гэта менавіта тое, што мы прапануем ім і са свайго боку», — заявіў журналістам кіраўнік абароннага ведамства Латвіі.
Міністар мяркуе, што падчас вучэньняў зноў будзе зымітаваны напад на краіны Балтыі. Арціс Пабрыкс таксама выказаў занепакоенасьць у сувязі з узрослай ваеннай актыўнасьцю з боку Расеі і зь яе прысутнасьцю ў балтыйскім рэгіёне.