Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вучэньні АДКБ спатыкнуліся аб расейскую мову


Няведаньне расейскай мовы некаторымі ўдзельнікамі вучэньняў «Непарушнае братэрства – 2012» прывяло да недахопаў у зладжанасьці войскаў аб'яднанай групоўкі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ). Пра гэта заявіў кіраўнік вучэньняў, камандуючы Аэрамабільных войскаў Узброеных сіл Казахстана генэрал-маёр Адылбек Алдабергенаў, паведамляе Інтэрфакс.

На думку вайскоўца, «падразьдзяленьні падрыхтаваныя вельмі добра, з пастаўленымі задачамі справіліся». Пры гэтым Алдабергенаў адзначыў, што суладнай працы салдат перашкаджала тое, што ня ўсе ўдзельнікі вучэньняў валодаюць расейскай мовай у дастатковай ступені. Генэрал-маёр нагадаў, што менавіта расейская зьяўляецца афіцыйнай мовай «Непарушнага братэрства – 2012».

– Адзіная заўвага: нават у гэтых вучэньнях, на якіх афіцыйнай мовай была расейская, выявілася невялікая нязладжанасьць – ня ўсе салдаты валодаюць ёю. Вось у падразьдзяленьнях Армэніі і Таджыкістана маюцца салдаты, якія слаба валодаюць расейскай мовай, – сказаў ён.

Вучэньні АДКБ пачаліся 8 кастрычніка ў Казахстане. Усяго ў іх прымалі ўдзел больш за тысячу вайскоўцаў з Расеі, Армэніі, Беларусі, Казахстана, Таджыкістана і Кіргізіі – мотастралковыя, дэсантна-штурмавыя, горна-стралковыя і іншыя падразьдзяленьні. Урачыстая цырымонія завяршэньня вучэньняў пройдзе ў чацьвер, 18 кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG