Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны асуджаны на 5 гадоў калёніі

абноўлена

Акцыя ў падтрымку Навальнага ў Маскве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:03 0:00
Наўпроставы лінк

Акцыя ў падтрымку Навальнага ў Маскве

Суд гораду Кірава прызнаў Аляксея Навальнага вінаватым па справе пра крадзёж маёмасьці прадпрыемства «Кировлес» і асудзіў на 5 гадоў калёніі

У Маскве, на Манежнай плошчы адбылася акцыя ў падтрымку Аляксея Навальнага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Апазыцыянэры і незалежныя журналісты ацэньваюць колькасьць тых, хто сабраўся насупраць будынка Дзярждумы ў некалькі тысяч, некаторыя ўдзельнікі называюць лічбу 10000. Паліцыя паведамляе аб дзьвюх з паловай тысячаў мітынгоўцаў.

Людзі скандавалі: «Свабоду», «Свабоду Навальнаму і палітвязьням», «Расея бяз Пуціна», «Навальны», «Пуцін — злодзей», «Пераменаў». Адбываецца стыхійная акцыя пратэсту.

У падтрымку Навальнага адбыліся акцыі і ў іншых гарадах Расеі: у Кіраве, Саратаве, Казані, Краснаярску, Томску, Уладзівастоку ды іншых.

Падчас акцыі маскоўская паліцыя затрымала, паводле розных зьвестак, ад 30 да 60 удзельнікаў. У Пецярбургу затрыманыя 30 чалавек. Каля 22-ай гадзіны па менскім часе супрацоўнікі паліцыі расьсеклі натоўп, акцыя была нэўтралізаваная.


Пракуратура абскардзіла ўзяцьце Навальнага пад варту


Пракуратура Кірава абскардзіла рашэньне суду аб арышце Аляксея Навальнага і Пятра Афіцэрава — да ўступу ў сілу прынятага ў чацьвер абвінаваўчага прысуду ў дачыненьні да іх. Як заявілі ў Генпракуратуры ІТАР-ТАСС, Навальны можа заставацца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Пратэст пракуратуры будуць разглядаць у пятніцу ў 10 раніцы ў Кіраўскім абласным судзе.

Амбасадар ЗША: Мы глыбока расчараваныя


«Мы глыбока расчараваныя асуджэньнем @Navalny і відавочнымі палітычнымі матывамі гэтага судовага працэсу», — заявіў праз сэрвіс мікраблогаў Twitter амбасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфол.

«Вэрдыкт, вынесены пры наяўнасьці працэдурных парушэньняў, спараджае сумнеў у тым, што ў Расеі выконваецца прынцып вяршэнства закону», — гаворыцца ў паведамленьні сайту Рады Эўразьвязу.



У Менску выказалі салідарнасьць з Навальным


Актывіст Андрэй Кім і яшчэ двое маладых людзей прыйшлі да расейскай амбасады ў Менску ў майках з надпісам «Свабоду Навальнаму».

Хвілін дзесяць удзельнікі акцыі стаялі перад уваходам у амбасаду.

«Гэта былі сымбалічныя дзеяньні, каб выказаць салідарнасьць з Навальным, бо ў Менску цяпер наогул зрабіць нешта вельмі складана. Аднак хоць гэтак мы выказалі сваю салідарнасьць і падтрымку. Але ніякіх мітынгаў мы не плянавалі», — сказаў Андрэй Кім карэспандэнту Свабоды.

Ніхто з супрацоўнікаў амбасады да хлопцаў ня выйшаў. Праз пэўны час яны сышлі адтуль бесперашкодна.


Абарона абскардзіць вырак


Абарона Аляксея Навальнага мае абскардзіць вырак, заявіў адвакат Сяргей Кобелеў.

Расейскі праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў Навальнага палітычным вязьнем.

Выбарчы штаб Навальнага, якога ў сераду зарэгістравалі кандыдатам на пасаду мэра Масквы, ператвараецца, па словах актывістаў, у «штаб байкоту».

Жонка апазыцыянэра паведаміла, што створаны яе мужам «Фонд барацьбы з карупцыяй» працягне працу.

Ленінскі раённы суд расейскага гораду Кірава, які прызнаў Аляксея Навальнага і Пятра Афіцэрава вінаватымі па справе аб растраце (крадзяжы) маёмасьці «Кіраўлеса» на суму больш за 16 мільёнаў рублёў, абвясьціў ім пакараньне.

Навальнаму — пяць гадоў пазбаўленьня волі, Афіцэраву — чатыры гады.

Абодвух узялі пад варту. Месца адбыцьця пакараньня — калёнія агульнага рэжыму.

Прыхільнікі Навальнага цьвердзяць, што рашэньне палітычна матываванае.


Стыхійны мітынг у падтрымку Навальнага каля будынка суда

Мітынг каля турмы пасьля прысуду Навальнаму
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:33 0:00



Расея: Суд над Аляксеем Навальным
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:33 0:00
Наўпроставы лінк


Навальнаму выставілі абвінавачваньне ў крадзяжы каля 500 тысячаў даляраў ў мясцовай кампаніі піламатэрыялаў у 2009 годзе. Тады Навальны працаваў дарадцам губэрнатара Кіраўскай вобласьці.

17 ліпеня Навальнага зарэгістравалі кандыдатам у мэры Масквы.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG