Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянская паліцыя адпусьціла Арыніча


Ларан Арыніч
Ларан Арыніч

Былы кіраўнік ЗАТ «Холдынгавая кампанія „Пінскдрэў“» Ларан Арыніч адпушчаны італьянскай паліцыяй з-пад варты. Гэта адбылося каля двух тыдняў таму.

Арыніч знаходзіцца ў міжнародным вышуку як абвінавачаны па крымінальнай справе, якая была ўсчатая пасьля пажару 25 кастрычніка 2010 году ў цэху па вытворчасьці пліт СТАА «Пінскдрэў-ДСП». У выніку пажару 14 работнікаў прадпрыемства загінулі, 22 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці, паведамляе БелаПАН.

20 ліпеня 2011 году тагачасны генпракурор Рыгор Васілевіч паведаміў журналістам, што Арыніч знаходзіцца ў Польшчы, а 20 кастрычніка яго абвясьцілі ў вышук.

Арыніча выявілі ў Польшчы ў жніўні 2012 году. Тады ж польскаму боку Генпракуратура Беларусі накіравала патрабаваньне аб яго выдачы.

«Першапачаткова польскім судом была абраная такая мера працэсуальнага прымусу, як нагляд паліцыі і забарона пакідаць тэрыторыю Польшчы. Пасьля гэтага там, відаць, палічылі, што гэта занадта строгая мера, і нагляд паліцыі быў заменены на хатні арышт пад заклад 2000 злотых. На наша патрабаваньне польскі бок так і не адказаў», — апавёў журналістам 25 чэрвеня намесьнік генпракурора Беларусі Аляксей Стук. Ён праінфармаваў, што Ларан Арыніч 16 чэрвеня быў затрыманы на тэрыторыі Італіі і ўзяты пад варту.

У канцы мінулага тыдня Генпракуратура Беларусі накіравала для разгляду ў кампэтэнтныя органы Італіі запыт Сьледчага камітэту аб выдачы Арыніча.

Як паведамілі БелаПАН у праваахоўных органах, двухбаковых дамоў аб выдачы паміж Беларусьсю і Італіяй не існуе
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG