Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: адхіленага ад улады Мурсі арыштавалі (дапаўняецца)

абноўлена

Эгіпэцкія вайскоўцы адхіляюць Мурсі ад улады
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:53 0:00

Эгіпецкія вайскоўцы адхіляюць Мурсі ад улады

Кіраўнік арміі Эгіпта генэрал Абдэль Фатах Сісі ў тэлезвароце да нацыі заявіў, што прэзыдэнт Мухамад Мурсі адхілены ад улады.

Генэрал сказаў, што Мурсі ня змог апраўдаць ускладзеныя на яго чаканьні эгіпэцкага народа, і цяпер дзеяньне канстытуцыі краіны прыпынена.

Ісламісцкіх рух "Браты-мусульмане", які прадстаўляў прэзыдэнт, заявіў, што Мурсі знаходзіцца пад арыштам на вайсковай базе. Паведамляецца таксама пра затрыманьне яшчэ двух высокапастаўленых сяброў гэтага руху, якое знаходзілася ва ўладзе ў Эгіпце.

Заяву вайскоўцаў радасна сустрэлі дзясяткі тысяч праціўнікаў прэзыдэнта, якія сабраліся на плошчы Тахрыр у цэнтры Каіру.

Сьвяткаваньні з фэервэркамі і танцамі працягваліся там усю ноч.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў заклапочанасьць у сувязі з падзеямі ў Эгіпце і заклікаў паважаць правы чалавека: такія, як свабода сходаў і магчымасьць выказваць свой пункт гледжаньня,перадае ВВС.

"Многія эгіпцяне выйшлі на акцыі пратэсту, каб выказаць нязгоду з тым, што адбываецца ў краіне. Але ўмяшаньне вайскоўцаў у любой краіне сьвету выклікае засьцярогі", - заявіў генэральны сакратар ААН.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама таксама выказаў глыбокую заклапочанасьць у сувязі з рашэньнем эгіпэцкіх вайскоўцаў адхіліць ад улады прэзыдэнта Мухамада Мурсі.

У заяве амэрыканскага прэзыдэнта таксама адзначаецца неабходнасьць найхутчэйшага вяртаньня да грамадзянскай форме кіраваньня ў краіне.
Прэзыдэнт Абама таксама выказаў надзею, што войска зможа абараніць правы ўсіх эгіпцян.

Амэрыканскія ўлады таксама паведамілі аб эвакуацыі з Эгіпту часткі дыпляматычнага пэрсаналу і сем'яў дыпляматаў.

У Эгіпце функцыі кіраўніка дзяржавы часова пераходзяць да старшыні Канстытуцыйнага суда, — заявіў, выступаючы ў сераду, міністар абароны краіны генэрал Абдэль Фатах ас-Сісі.

Адна з актыўных удзельніц пратэстнага руху ў Эгіпце, Ірэн Хабіб, толькі што напісала ў Фэйсбуку: «Палітычны іслам сышоў у мінулае назаўжды, і гэта — самае галоўнае... Тым ня менш, мы ўсё яшчэ чакаем рэакцыі ісламістаў. Бог, будзь літасьцівы да нас»...

У Эгіпце функцыі кіраўніка дзяржавы часова пераходзяць да старшыні Канстытуцыйнага суду, — заявіў, выступаючы ў сераду, міністар абароны краіны генэрал Абдэль Фатах ас-Сісі.

Яго словы азначаюць, што прэзыдэнт-ісламіст Мухамад Мурсі, які ў сераду заяўляў, што не падасць у адстаўку, болей не валодае ўладнымі паўнамоцтвамі. Генэрал ас-Сісі таксама сказаў, што ў Эгіпце павінны быць праведзеныя датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары, дзеяньне цяперашняй канстытуцыі прыпыняецца, бягучыя пытаньні будзе вырашаць тэхнічны кабінэт міністраў.

Прыхільнікі Мурсі на вуліцах Каіру
Прыхільнікі Мурсі на вуліцах Каіру
У сераду, калі скончыўся тэрмін ультыматуму вайскоўцаў да ўладаў, міністар абароны завяршыў кансультацыі пры ўдзеле лідэра лібэральнай апазыцыі Мухамада аль-Барадэя, вярхоўнага шэйха каірскага Унівэрсытэту Аль-Азхар і кіраўніка Копцкай праваслаўнай царквы. Тысячы дэманстрантаў, якія сабраліся на плошчы Тахрыр, сустрэлі прамову генэрала радасьцю.

Раней эгіпэцкія вайскоўцы вывелі на вуліцы Каіра браняваную тэхніку, размясьціўшы яе каля мітынгу прыхільнікаў прэзыдэнта Мухамада Мурсі. Мурсі і высокапастаўленым сябрам ісламісцкага руху «Браты мусульмане», які падтрымлівае кіраўніка дзяржавы, забаронены выезд з краіны.


Мурсі назваў тое, што адбываецца, пераваротам

Праціўнікі Мухамада Мурсі на вуліцах
Праціўнікі Мухамада Мурсі на вуліцах

Канцылярыя прэзыдэнта Эгіпту агучыла афіцыйную заяву, у якім называе тое, што адбываецца ў краіне, ваенным пераваротам.

«Усе свабодныя людзі гэтай краіны, якія змагаліся за дэмакратычную і грамадзянскую супольнасьць, цалкам і цалкам адпрэчваюць тое, што адбываецца», — гаворыцца ў заяве.

«Доктар Мурсі, будучы прэзыдэнтам і Вярхоўным галоўнакамандуючым, зьвяртаецца да ўсіх грамадзян, цывільных і ваенных, з патрабаваньнем выконваць Канстытуцыю і законнасьць і не рэагаваць на гэты пераварот».

Раней Мурсі заявіў, што зьяўляецца законна абраным прэзыдэнтам краіны і што яго нельга прымусіць падаць у адстаўку. У прамове, перададзенай па тэлебачаньні ў аўторак вечарам, ён паабяцаў, што аддасьць жыцьцё, абараняючы канстытуцыйную законнасьць, нагадвае Бі-Бі-Сі

Мурсі патлумачыў, што беспарадкі, якія адбываюцца, ёсьць цяжкай спадчынай зрынутага рэжыму Мубарака.



Падзеі, якія прывялі да адстаўкі прэзыдэнта

Вайскоўцы вывелі на вуліцы бранятэхніку
Вайскоўцы вывелі на вуліцы бранятэхніку
Падрыхтавана Інстытутам дасьледаваньняў блізкаўсходняй прэсы.

Пасьля масавых пратэстаў, якія пачаліся ў Эгіпце 30 чэрвеня і былі часткова справакаваныя рухам «Тамаруд», які ўзьнік 28 чэрвеня і падтрымлівае старшыню Канстытуцыйнага суду, а таксама нежаданьнем самага Мурсі падаць у адстаўку, эгіпэцкія ўзброеныя сілы заявілі, што возьмуць справу вырашэньня крызісу ў свае рукі.

1 ліпеня міністар абароны Абдэль Фатах ас-Сісі абвясьціў па нацыянальным тэлебачаньні 48-гадзінны ультыматум. На працягу гэтых двух сутак Мурсі павінен быў выканаць патрабаваньні дэманстрантаў. Ас-Сісі сказаў: «Калі на працягу 48 гадзін патрабаваньні народу ня будуць выкананыя, то Ўзброеныя Сілы будуць абавязаны, у адпаведнасьці зь іх грамадзянскай і гістарычнай адказнасьцю і з павагі да патрабаваньняў вялікага народу Эгіпта, аб’явіць аб увядзеньні „дарожнай карты“ будучыні краіны ў спалучэньні з захадамі, якія будуць прынятыя пад кантролем узброеных сілаў з удзелам патрыятычных і шчыра заахвочаных сілаў краіны, у тым ліку моладзі, рухаючай сілай вялікай рэвалюцыі, і не выключаючы ніводнай партыі».

Вайскоўцы патлумачылі, што будуць удзельнічаць у вызначэньні будучыні, але не ў кіраваньні гэтай будучай дзяржавай.

Праз 4 гадзіны камандаваньне ўзброенымі сіламі выступіла зь іншай заявай, тлумачачы ў адказ на здагадкі, што ў краіне адбыўся ваенны пераварот, што «дактрына і культура узброеных сіл не дазваляе» праводзіць палітыку ў стылі ваенных пераваротаў«. Ваенныя заклікалі лідэраў палітычных партый хутка знайсьці вырашэньне праблемы і выпрацаваць кампраміс, які ўлічваў бы патрабаваньні народу Эгіпту. «Дарожная карта» ваенных ўключала перадачу ўлады старшыні Канстытуцыйнага суду. Газэта «Аль-Ахрам» паведаміла, што вайскоўцы не далі некалькім прадстаўнікам кіроўнага «Мусульманскага братэрства» выехаць з краіны і ўзялі пад кантроль фінансы арганізацыі.


***

Масавыя выступы з патрабаваньнем адстаўкі Мухамада Мурсі працягваліся ў Эгіпце ад 30 чэрвеня. У выніку беспарадкаў за апошнія дні загінулі 39 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG