25 чэрвеня 2003 году адбылося пахаваньне выбітнага беларускага пісьменьніка Васіля Быкава. У пахавальнай урачыстасьці, якая сталася вялікай маніфэстацыяй прыхільнікаў творчасьці й асобы пісьменьніка, удзельнічалі тысячы жыхароў Беларусі, дзяржаўныя чыноўнікі, літаратары, дзеячы апазыцыі, замежныя дыпляматы, дэпутаты й сябры пісьменьніка з усяе Эўропы.
Разьвітаньне з Васілём Быкавым 25 чэрвеня 2003
1
Разьвітаньне з Васілём Быкавым. Людзі перад Домам літаратара, дзе адбылася паніхіда
2
Уладзімер Пузыня
3
Прамаўляе Аляксандар Лукашук падчас разьвітаньня з Васілём Быкавым. Дом літаратара. Менск, 25 чэрвеня 2003
4
Выканаўца абавязкоў старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі і былы народны дэпутат СССР Ігар Абламейка
5
Гаворыць Радзім Гарэцкі
6
Каля труны — Аляксандар Старыкевіч
7
Генадзь Бураўкін падчас разьвітаньня з Васілём Быкавым. Дом літаратара. Менск, 25 чэрвеня 2003
8
Аляксандар Лукашук перадае Ірыне Міхайлаўне Быкавай ручку з пісьмовага стала Быкава ў праскай кватэры. Пасярэдзіне — Сяргей Быкаў, сын пісьменьніка.
9
Рыгор Барадулін падчас разьвітаньня з Васілём Быкавым. Дом літаратара. Менск, 25 чэрвеня 2003
10
Вінцук Вячорка і Аляксей Кароль у жалобнай варце
11
У жалобнай варце — Уладзімер Арлоў
12
Труну Васіля Быкава да плошчы Якуба Коласа нясуць на руках
13
Разьвітаньне з Васілём Быкавым. Шэсьце да Усходніх могілак
14
Разьвітаньне з Васілём Быкавым. Жалобнае шэсьце да Ўсходніх могілак
15
Пахаваньне Васіля Быкава на Ўсходніх могілках
16
Рыгор Барадулін высыпае ў магілу Быкава зямлю з Вушаччыны