Новы выпуск беларускіх ліцэістаў адсьвяткаваў свой выпускны баль — зь 15 на 16 чэрвеня ў падворку аднаго з прыватных дамоў пад Менскам адбылася цырымонія выпуску чарговага курсу ліцэістаў зачыненага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. Выпускны вечар і сустрэча сьвітанку беларускамоўных вучняў адрозьніваліся ад падобных сьвяточных мерапрыемстваў у звычайных школах. Выпускны вечар сьвяткавалі ўсе разам: выпускнікі, іхныя бацькі й настаўнікі. Гэта 10-ы «падпольны» выпуск Коласаўскага ліцэю.
Фота: Алесь Лапіцкі
Фота: Алесь Лапіцкі