Фаны трох самых папулярных турэцкіх футбольных клюбаў, якія да крыві варагавалі паміж сабой, аб’ядналіся ў Стамбуле ў пратэстах супраць агульнага ворага — ўраду Турцыі.
У Турцыі футбольныя фаны каманд-суперніц аб'ядноўваюцца ў супрацьурадавых пратэстах

1
Піва і іншы алькаголь дэманстратыўна прысутнічалі на плошчы Таксім ў Стамбуле. Многіх дэманстрантаў раззлавала імкненьне ўраду абмежаваць продаж алькаголю.

2
Натоўп на плошчы Таксім ў Стамбуле вечарам 8 чэрвеня - дзявятая ноч запар.

3
«Чаршы» - група прыхільнікаў клюбу «Бешыкташ» з анархісцка-лявацкімі поглядамі.

4
Фаны разам супраць ўраду: «Бешыкташ» у чорна-белым, «Фэнэрбахчэ» ў жоўта-чорным і «Галатасарай» ў чырвона-жоўтым.

5
Фаны "Фенербахчэ" зь півам сьпяваюць футбольныя песьні ўперамешку зь лёзунгамі супраць ураду.

6
Шалікі фанаў турэцкіх футбольных клюбаў вакол партрэту Мустафы Кемаля Атацюрка, заснавальніка сучаснай сьвецкай Турцыі, на плошчы Таксім у Стамбуле.

7
«Стамбул адзіны з 31 траўня» - колеры трох вядучых футбольных клюбаў Турцыі з Стамбулу разам у адным сьцягу на плошчы Таксім: чырвоны - «Галатасарай», жоўты - «Фэнэрбахчэ», чорны - «Бешыкташ».