Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя выходзіць у Facebook


Сьвяткаваньне 81-й гадавіны войска КНДР сёлета ў красавіку
Сьвяткаваньне 81-й гадавіны войска КНДР сёлета ў красавіку

Цэнтральнае тэлебачаньне Паўночнай Карэі пачало вяшчаньне ў Facebook. Канал даступны па ўсім сьвеце.

Каб атрымаць доступ да каналу, трэба зайсьці на старонку Korean Central Television у сацыяльнай сетцы Facebook і адзначыць яе як ўпадабаную. На канале паказваюць патрыятычныя перадачы пра гісторыю КНДР, пра перамогі ў галіне сельскай гаспадаркі і прамысловасьці, аб разьвіцьці новых тэхналёгій і пра ваенныя дасягненьні, пра правадыра Кім Ір Сэна, Кім Чэн Іра і Кім Чэн Ына.

Назіральнікі не выключаюць, што неўзабаве трансьляцыя на тэрыторыі Паўднёвай Карэі можа стаць недаступнай. Там дзейнічаюць жорсткія абмежаваньні на доступ да прапагандысцкіх матэрыялаў КНДР,

Цэнтральнае карэйскае тэлебачаньне было адкрыта ў 1987 годзе. Гэта дзяржаўны канал, які перадае пункт гледжаньня паўночнакарэйскіх уладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG