Вобраз Аляксандра Лукашэнкі неаднаразова ўвасаблялі розныя мастакі. Падборку розных карцін выставіў у сваім блогу Дзьмітры Растаеў
Лукашэнка вачыма сучасных мастакоў

1
Партрэт Аляксандра Лукашэнкі прадставіў у Берасьці расейскі мастак Нікас Сафронаў.

2
Адну з самых вядомых карцін з «удзелам» Аляксандра Лукашэнкі напісаў беларускі мастак Мікалай Апіёк, кіраўнік студыі ваенных мастакоў.

3
Ня менш вядомы і «Габелен стагодзьдзя» Аляксандра Кішчанкі, прызнаны ў Беларусі гісторыка-культурнай каштоўнасьцю і занесены ў кнігу рэкордаў Гінэса.

4
Мастак Алесь Пушкін, расьпісваючы царкву ў Бабры, таксама адлюстраваў знаёмыя рысы, але зьмясьціў іх у тым месцы, дзе ў царкве звычайна расьпісваюцца жахі пекла і яго насельнікі.

5
Маляваў Аляксандра Лукашэнку і маскоўскі мастак Андрей Будаеў.

6
Маляваў Аляксандра Лукашэнку і маскоўскі мастак Андрей Будаеў.

7
А гэта «Чаепіцьце» Артура Клінава.

8
Твор ураджэнца Беларусі Ігара Краўчука, які жыве ў Расеі.