Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына: у мячэцях разьмясьцілі параненых


Мячэці, крамы і разьмешчаны непадалёк будынак унівэрсытэта часова ператварыліся ў перавязачныя пункты, дзе аказваецца першая дапамога параненым.

Удзельнікі пратэсту разьбіралі ноччу маставыя і будавалі зь іх барыкады. Паліцыя адказвала сьлёзацечным газам.

У начных сутыкненьнях бралі ўдзел каля 10 тысяч чалавек.
Па дадзеных уладаў, за два апошнія дні ў 67 гарадах краіны былі арыштаваныя больш за 1700 чалавек, перадае ВВС.

Позна ўвечары ў нядзелю Белы дом заклікаў варагуючыя бакі урэгуляваць сытуацыю і нагадаў уладам Турэччыны, што "мірныя дэманстрацыі зьяўляюцца часткай дэмакратычнага волевыяўленьня".

Аднак прэм'ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган асудзіў удзельнікаў акцый пратэсту і заявіў, што сваімі дзеяньнямі яны "падрываюць дэмакратычныя асновы".

Пратэсты пачаліся ў зьвязку з плянамі ўладаў зьнішчыць парк Гэзі ў Стамбуле і пабудаваць на яго месцы гандлёва-забаўляльны комплекс.

Спачатку гэта была мірная акцыя эколягаў мясцовага значэньня, але яна хутка перарасла ў незадаволенасьць ўсёй палітыкай турэцкага прэм'ера і кіроўнай Партыі справядлівасьці і разьвіцьця, у прыватнасьці меркаванай ісламізацыяй Турэччыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG