Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агурбаш, Песьняры і Вольскі сьпяваюць пра «Пагоню» і бел-чырвона-белы сьцяг


У менскай сядзібе БНФ прэзэнтавалі музычную складанку «Сымбалі веры і свабоды», прысьвечаную нацыянальным сымбалям Беларусі.

На дыску кампазыцыі, якія выконваюць Зьміцер Вайцюшкевіч, «Песьняры», Аляксей Шадзько, Віктар Шалкевіч, Ліка Ялінская (Агурбаш), IQ-48, Сяржук Сокалаў-Воюш, Лявон Вольскі і іншыя. Усяго 22 трэкаў. Бонусамі — лекцыі пісьменьніка Ўладзімера Арлова і гісторыка Сяргея Харэўскага.

Аўтар ідэі «Сымбаляў веры і свабоды» Віталь Супрановіч распавёў Радыё Свабода, што адна з мэтаў дыску — праз музыку зьменшыць палітызаванасьць нацыянальных сымбаляў Беларусі.

«Нездарма, у нас тут Агурбаш побач з Вайцюшкевічам, а „Песьняры“ побач зь Лявонам Вольскім. І ўсе сьпяваюць пра сьцяг і герб. Я хачу, каб у сьвядомасьці людзей зьнік страх перад нашымі нацыянальнымі сымбалямі, які выкліканы палітызаванасьцю. А ўвогуле мая мара — каб у нас было два нацыянальныя сьцягі, як цяпер дзьве нацыянальныя мовы. Тады б кожны мог бы выбраць тое, што яму бліжэй, і Беларусь стала б вядомай у сьвеце, як адзіная краіна зь двума сьцягамі», — кажа прадусар Віталь Супрановіч.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:59 0:00
Наўпроставы лінк

Музычны крытык Віктар Мартыненка распавёў падчас імпрэзы, што ў зборку ўвайшлі з аднаго боку пазнавальныя капазыцыі, а зь іншага — незацяганыя, тыя, якія раней выдаваліся на кружэлках зь абмежаваным накладам.

Адна з такіх песень у выкананьні барда Ігара Сімбірова — «Няўзброены ваяр» — напісаная якраз на верш Віктара Мартыненкі, прысьвечанага былому палітвязьню Сяргею Каваленку, які сядзеў у турме за тое, што ўзьняў бел-чырвона-белы сьцяг.

Сяргей Каваленка, які разам з жонкай прысутнічаў на імпрэзе, падзякаваў аўтару і выканаўцу і сказаў, што нягледзячы на магчымыя пагрозы і пакараньні ўздымаць сьцяг варта для таго, каб аднойчы ён ізноў быў адзіным і афіцыйным.

Кампанія папулярызацыі нацыянальнай сымболікі, распачатая выхадам дыску будзе працягвацца, абяцаюць арганізатары імпрэзы.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:28 0:00
Наўпроставы лінк


Усім прысутным прапанавалі паставіць подпіс пад зваротам з заклікам паўторна разгледзець пытаньне ўключэньня бел-чырвона-беламу сьцягу ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і вядомыя спартоўцы атрымаюць ад аўтараў «Сымбаляў веры і свабоды» па аднаму асобніку.

Дыск выйшаў пад лэйблам «VoliaMusic». Да выданьня спрычыніліся таксама творчая пляцоўка «Арт Сядзіба», «БМА-груп» і грамадзкая кампанія «Рок-салідарнасьць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG