Упершыню ў Беларусі новы раман адначасова выйшаў на дзьвюх плятформах і на дзьвюх мовах – па-расейску, на мове арыгіналу, у электронным выглядзе, і папяровым выданьнем у перакладзе на беларускую. Гэта новы раман Віктара Марціновіча «Сфагнум». Аўтар адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
Радыё Свабода: Віктар, чаму так – беларуская вэрсія толькі папяровая, а расейская толькі электронная? Гэта нейкі прадуманы крок?
Віктар Марціновіч: Ёсьць зьвесткі пра тое, што беларуская аўдыторыя чакае папяровых кніжак. Было жаданьне, каб было дзьве плятформы. Пры абраньні расейскамоўнай ці беларускамоўнай плятформы адыграў сваю ролю той факт, што мне вельмі прынцыпова было, каб старт адбыўся адначасова. Ёсьць прапанова ад расейскіх выдаўцоў, аднак я вырашыў не чакаць выданьня кнігі на расейскай мове і зрабіць такі электронны рэліз, якім я вельмі задаволены.
Радыё Свабода: А ці плянуецца пазьней гэтую беларускую вэрсію выдаць у электронным выглядзе таксама і ўвогуле ці ёсьць нейкія зьвесткі – калі выдаецца электронная вэрсія, гэта зьніжае папяровыя продажы ці не?
Марціновіч: Мы бачым на прыкладах, што электронны рэліз не замінае разыходжаньню папяровага тэксту, а наадварот, дапамагае. Вось на гэта быў зроблены разьлік.
Радыё Свабода: Скажыце, калі ласка, ужо была нейкая такая іранічная крытыка з нагоды вашага выказваньня, што гэта фактычна трэці раман у беларускай літаратуры пасьля Мележа і Караткевіча, маўляў, вы параўналі сябе зь імі. На вашую думку, тыя, хто іранізуе, маюць у нечым рацыю?
Марціновіч: Маюць, бо такога выказваньня не было. Было выказваньне, што гэта трэці раман пра балота, трэці раман, у якім балота, багна мае вельмі прынцыповае значэньне. Я не параўноўваю сябе зь Мележам ці Караткевічам, а кажу пра тое, што гэты раман таксама пра балота.
Радыё Свабода: Ну але калі ж вы ставіце сябе ў адзін шэраг і пішаце пра балота пасьля таго, як ужо напісалі Мележ і Караткевіч, гэта значыць, што вы ўпэўнены ў сваёй здольнасьці сказаць пра балота нешта новае. Дык што новага даведаюцца людзі пра балота з вашага раману пасьля «Людзей на балоце» і «Дзікага паляваньня караля Стаха»?
Марціновіч: Яны даведаюцца шмат чаго. Я прапаную ім спампаваць кніжку ці набыць яе і пачытаць. Я ўпэўнены, што гэтая кніжка працягвае дыскурс, дыялёг пра балота.
Радыё Свабода: Ужо зьявілася відэарэкляма Вашага раману, дзе вы заклікаеце мэтавую аўдыторыю, скажам так, «пацаноў з раёну» набываць ваш твор. Для мяне гэтае відэа выглядала больш як сьцёб, але многія ўспрынялі яго як сур'ёзны заклік. Вы сапраўды разьлічваеце, што гэта прыцягне сур'ёзную дадатковую аўдыторыю да вашага раману?
Марціновіч: Канечне, не. Я хацеў бы растлумачыць сытуацыю. Я проста прыйшоў на офіс «34», пацаны мне паставілі расейскамоўны рэп і проста напампавалі мяне гэтай музыкай і атрымаўся такі дзікунскі відэазварот. Мне за яго вельмі сорамна. Я хацеў бы папрасіць прабачэньня.
Радыё Свабода: А адмовіцца вы не маглі?
Марціновіч: Я быў пад узьдзеяньнем гэтага расейскамоўнага рэпа. Калі сур'ёзна казаць, відавочна, што па-першае, пацаны з раёну не зьяўляюцца аўдыторыяй гэтага раману. Па-другое, відэазварот быў іранічны. Па-трэцяе, мэтай гэтага было распачаць нейкую вірусную рэкляму ў сацыяльных сетках і, гледзячы па тым, што цяпер адбываецца, рэкляма спрацавала. Людзі пачалі гэтае відэа абмяркоўваць. Я хацеў бы заклікаць не асацыяваць таго Віктара Марціновіча ці Віцю з раёну, якога мы бачым на відэа, і таго наратара, якога мы бачым у кнізе.