Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі першы выпадак сьмерці ад новага каронавірусу


У Францыі зарэгістраваны першы выпадак сьмерці хворага, у якога быў дыягнаставаны новы каронавірус, блізкі да ўзбуджальніка атыповай пнэўманіі.

Як паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя краіны, памерлы, якому было 65 гадоў, як мяркуецца, заразіўся ў Дубаі. 23 красавіка, неўзабаве пасьля вяртаньня з паездкі, ён быў дастаўлены ў бальніцу ў Ліль. Пацыент скардзіўся на праблемы з дыханьнем і страўнік.

Усяго на сёньняшні дзень вядома аб 23-х выпадках сьмерці ад новага каронавіруса. Геаграфія яго распаўсюджваньня — краіны Блізкага Ўсходу, Францыя, Вялікабрытанія, Нямеччына. Большасьць хворых наведвалі Саудаўскую Арабію, Катар, Ярданію, а таксама Пакістан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG