Нарыльскае паўстаньне — вялікае забурэньне ў дзяржаўным лягеры асобага рэжыму ўвесну 1953, арганізаванае палітвязьнямі. Дзеяньні больш за 20000 зьняволеных аб’ядналі ўсе вядомыя формы пратэсту: паўстаньне, страйк, галадоўку. Вязьні вылучылі шэраг патрабаваньняў ня толькі кіраўнікам лягеру, але і наогул Маскве. Гісторыкі лічаць, што ў спалучэньні з паўстаньнем у Варкуце Нарыльскае паўстаньне падарвала асновы лягернай рэпрэсіўнай сыстэмы СССР.
Нарыльскае паўстаньне 1953 году: архіўныя здымкі

1
Палітвязьні ў часе працы ў каменным кар'еры, 1955 год. (фота з Архіву Цэнтру дасьледваньня вызвольнага руху, Украіна)

2
Праца ў лягеры, 1955 год.

3
Лягернае вясельле, 1956 год.

4
Яўген Грыцяк, адзін з арганізатараў Нарыльскага паўстаньня.

5
Гафт, які ад 1999 году захоўваецца ў фондах Тэрнопальскага гісторыка-мэмарыяльнага музэю палітычных вязьняў. Праца вышытая ў Нарыльску ў 1948 годзе.

6
Гафт, які ад 1999 году захоўваецца ў фондах Тэрнопальскага гісторыка-мэмарыяльнага музэю палітычных вязьняў. Праца вышытая ў Нарыльску ў 1948 годзе.

7
Гэта схема 3-га мужчынскага лягеру, як ён выглядаў 4 жніўня 1953 г., падчас расстрэлу зоны. Удзельнік паўстаньня Аляксандар Валюмс (Латвія) замаляваў гэтыя схемы і распавёў, рухаючы алоўкам, як у лягер ўрываліся грузавікі з салдатамі і па якіх бараках яны адкрывалі агонь (фота прадстаўлена кінастудыяй «Заповіт»).

8
Сяброўкі Стэфа Каваль і Ганна Мазэпа, 6-ы жаночы лягер, актыўныя ўдзельніцы галадоўкі і паўстаньня пад дэвізам «Свабода альбо сьмерць».

9
Бронюс Златку (Літва), актыўны ўдзельнік паўстаньня ў 5-й зоне, цяпер -- кіраўнік арганізацыі колішніх палітвязьняў «Нарыльскія віцязі».

10
Ганна Мазэпа, адна з кіраўнікоў паўстаньня ў 6-м жаночым лягеры і Мікола Юрэчка, удзельнік паўстаньня ў 4-м лягеры.

11
Аляксандар Петрыч, удзельнік падзеяў у 3-й зоне, якія ён апісаў у сваёй паэме аб Нарыльскім паўстаньні.

12
Ніна Петрыч, жонка Аляксандра Петрыча, актывістка 6-й зоны адзінага жаночага лягеру ў Нарыльску. .

13
Пятро Саранчук, 3-я мужчынская зона, 28 гадоў катаржных прац, удзельнік паўстаньня.

14
Настасься Тарнеўская, удзельніца паўстаньня ў 6-м жаночым лягеры.

15
Фрагмэнты помніка вязьням Нарыльску пад гарой Шмідта.

16
Фрагмэнты помніка вязьням Нарыльску пад гарой Шмідта.

17
Фрагмэнты помніка вязьням Нарыльску пад гарой Шмідта.