Беларускі чыньнік у чэмпіянаце мае шанцы яшчэ раз прыцягнуць увагу швэдзкіх журналістаў, паколькі сёньня ў Стакгольме адкрываецца кангрэс Міжнароднай фэдэрацыі хакея, на якім яшчэ раз можа ўсплысьці пытаньне пра перанос чэмпіянату сьвету па хакею 2014 года зь Беларусі.
Але палітыка можа дамяшацца і да другой міжнароднай імпрэзы, якую праводзіць Швэцыя. У Мальмё 18 траўня пройдзе фінал Эўрабачаньня. Сёньня вечарам там адбудзецца другі паўфінал, у якім выступіць 21-гадовая прадстаўніца Ізраілю Маран Мазор. Старшыня культурнага аддзелу муніцыпалітэту Мальмё Данель Сэстрайціч зьбіраецца пратэставаць супраць выступу Мазор і ўдзелу Ізраілю ў Эўрабачаньні, абгрунтоўваючы свой пратэст тым, што Ізраіль парушае правы чалавека.
У сувязі з гэтым пратэстам рэдактар буйной швэдзкай газэты Svenska Dagbladet Ула Більгер напісаў:
«У Эўрабачаньні бяруць удзел і іншыя краіны, якія пастаянна парушаюць правы чалавека, але наколькі я разумею, Данель Сэстрайціч ня бачыць большых праблемаў у Беларусі і Азэрбайджане. (...) Рэч тут ня ў тым, што ён зьмешвае музыку з палітыкай. Яны ў адной зьвязцы, падобна як спорт і палітыка ідуць разам, проста таму, што ўсё мае свой кантэкст і ніхто ня можа ігнараваць рэчаіснасьці. Але сумна тое, што, незалежна ад таго, што людзі думаюць пра палітыку Ізраілю, гэты пратэст трапіць у кантэкст, які закране імідж трэцяга па велічыні гораду Швэцыі. Мабыць, адзіная рэч, якую ў сьвеце ведаюць пра Мальмё, гэта тое, што горад запэцкаў сябе агідным антысэмітызмам, сумнеўнымі выказваньнямі свайго мэра Ільмара Рэпалу ды нянавісьцю і пагрозамі ў адрас габрэяў. У дадатак пагрозы атрымалі ізраільскія журналісты, акрэдытаваныя на Эўрабачаньні, а прадстаўнікі ізраільскай дэлегацыі на фэстывалі чулі ад таксіста такія акрэсьленьні, як „жыдоўская курва“ і „жыдоўскія вырадкі“ Данель Сэстрайціч можа мець высакародную мэту. Але тут ён выступае як прадстаўнік гораду і паказвае пальцам толькі на адну краіну, і гэтае асуджэньне дакладна не паправіць іміджу Мальмё».
Ула Більгер падсумоўвае:
«У наступным годзе мы пабачым яшчэ большы пракол. Хакейны чэмпіянат сьвету 2014 адбудзецца ў Беларусі, і гэта будзе нагода для трыюмфальнага піяру найгоршага дыктатара Эўропы, памяшанага на хакеі Аляксандра Лукашэнкі. Хакейны сьвет упарта бароніць гэтае гратэскнае рашэньне. (...) Цяжка паверыць, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі паправіцца пасьля чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску. Хутчэй наадварот».