Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага.
Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі.
Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
КДБ лічыць гэта экстрэмізмам

1
Гран-пры, Паўсядзённае жыцьцё. I месца, Сяргей Гудзілін Прагляд вячэрніх навін абавязковы для ўсіх салдат. У 21.00 усе вайскоўцы тэрміновай службы абавязаныя глядзець інфармацыйную праграму "Панарама" на дзяржаўным канале беларускага тэлебачаньня. Беларусь, Менская вобласьць, Барысаў, 60 полк сувязі, 6 жніўня 2010 году.

2
Навіны. I месца, Васіль Фядосенка
Жанчына спрабуе пачуць сваячку, якая знаходзіцца ў міліцэйскім аўтобусе для затрыманых. Менск , 20 сьнежня 2010 году.

3
Навіны. II месца, Сяргей Гапон 19 сьнежня 2010 году, Менск, плошча Незалежнасьці. Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Спэцназавец падымае ўдзельніка акцыі пратэсту каля разьбітых дзьвярэй Дома ўраду.

4
Навіны. III месца, Васіль Фядосенка
Рабочыя перадаюць парэшткі нямецкіх салдат, якія загінулі ў Другую ўсясьветную вайну, у час перапахаваньня каля вёскі Шчаткава, 9 лістапада 2010 году.

5
Людзі ў навінах. I месца, Віктар Драчоў Жанчына адпачывае пасьля збору ўраджаю пшаніцы ў сьпякотны дзень (+32 C). Вёска Юр'ева, каля 75 км на поўнач ад Менску, 4 жніўня 2010 году.

6
Людзі ў навінах. II месца, Генадзь Мажэйка
Беларускі паэт і кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў падчас перадвыбарчага туру па краіне. Менская вобласьць, Барысаўскі раён, сьнежань 2010 году.

7
Людзі ў навінах. III месца, Тацяна Зяньковіч
20 сьнежня 2010 году, Менск. Маці затрыманага падчас акцыі супраць фальшаваньня выбараў прэзыдэнта Беларусі 19 сьнежня чакае пад сьценамі СІЗА інфармацыі пра месцазнаходжаньне сына.

8
Спорт. I месца, Уладзімер Нікалайчык
25 чэрвеня 2010 году, на рацэ Іслач, мыцьцё з брандспойта.
25 чэрвеня 2010 году, на рацэ Іслач, мыцьцё з брандспойта.

9
Спорт. II месца, Віктар Байкоўскі
Напружаны момант. Футбольны матч «Дынама» (Берасьце) – «Дынама» (Менск). Берасьцейскі стадыён.
Напружаны момант. Футбольны матч «Дынама» (Берасьце) – «Дынама» (Менск). Берасьцейскі стадыён.

10
Спорт. III месца, Віктар Драчоў
Тэнісістка Каралін Вазьняцкі (Данія) жартам прымае ўдзел у дабрачынным матчы супраць беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі.
Тэнісістка Каралін Вазьняцкі (Данія) жартам прымае ўдзел у дабрачынным матчы супраць беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі.

11
Паўсядзённае жыцьцё. II месца, Віктар Байкоўскі. Ранішні цягнік Менск – Берасьце. Чыгуначны вакзал.

12
Паўсядзённае жыцьцё. III месца, Віктар Драчоў
Два чалавекі прымяраюць кепкі на вулічным рынку ў вёсцы Хваенск, каля 270 км на поўдзень ад Менску. 20 жніўня 2010 году.

13
Народныя традыцыі. I месца, Натальля Аблажэй Вадохрышча.

14
Народныя традыцыі. II месца, Аляксандар Васюковіч Сьвечкі на могілках у вёсцы Баруны, Гарадзенская вобласьць, Беларусь. Па традыцыі на Дзяды людзі ставяць на магілы запаленыя сьвечкі. 1 лістапада 2010 году.

15
Народныя традыцыі. III месца, Уладзімер Нікалайчык. 25 ліпеня 2010 году, Мядзел, праваслаўная царква. Шлюб.

16
Партрэт. I месца, Дзьмітры Кляпіцкі. Цені ад навагодніх упрыгожаньняў падаюць на праекцыйны экран у менскім начным клюбе The Black Door падчас навагодняга выступу прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

17
Партрэт. II месца, Алег Рубчэня 9 кастрычніка 2010 году, Слуцак. Кадэты Менскай абласной кадэцкай вучэльні сабраліся ў холе пасьля цырымоніі пасьвячэньня ў кадэты, каб сваякі маглі зрабіць агульную фатаграфію на памяць.

18
Партрэт. III месца, Андрэй Лянкевіч
Уладзімер Арлоў, беларускі пісьменьнік. 2 лістапада 2010 году. Менск, Беларусь.

19
Мастацтва і забавы. I месца, Вячаслаў Цуранаў
3 лістапада 2010 году, Менск. Нацыянальны мастацкі музэй. Упершыню праходзіць выстава мастака Барыса Заборава.

20
Мастацтва і забавы. II месца, Алена Жукава
Менск, Акадэмія мастацтваў, 4 сьнежня 2010 году. Плястычны спэктакль «Ня Танцы" пад кіраўніцтвам беларускага незалежнага рэжысэра Яўгена Карнягі.

21
Мастацтва і забавы. III месца, Натальля Аблажэй
Артыст прымае ўдзел у нэон-шоў. Менск, 29 сакавіка 2010 году.

22
Прырода. I месца, Натальля Аблажэй. Птушаняты махнаногага сыча сядзяць на галінцы дрэва ў лесе. Ускраіна Менску, 25 мая 2010 году.

23
Прырода. II месца, Аляксандар Васюковіч
Коні пасуцца ў полі непадалёк ад вёскі Навасёлкі, Беларусь. 30 кастрычніка 2010 году.

24
Прырода. III месца, Аляксей Мацюшкоў
Беларусь, Ворша. Паляўнічыя лайкі заганяюць кабана на найбуйнейшай у СНД фэрме па гадоўлі лаек. 5 лютага 2010 году.