Пра тое, што расейскія спэцслужбы навучыліся праслухоўваць размовы, якія вядуцца з дапамогай інтэрнэт-тэлефаніі Skype, напісала напярэдадні расейская газэта «Ведомости».
Выданьне нагадвае, што кампанія Microsoft, якая купіла Skype у 2011-м годзе, была вымушаная забясьпечыць сэрвіс сыстэмай законнага праслухоўваньня. Такую паслугу Microsoft прадастаўляе спэцслужбам многіх краінаў, а ня толькі Расеі. Сёньня на пытаньне ІТАР-ТАСС у камунікацыйным агенцтве, якое працуе з Microsoft, патлумачылі, што прадастаўленне зыходных кодаў спэцслужбам не прадугледжвае атрыманьня прыватнай інфармацыі аб карыстальніках.
Да апошняга часу існавала меркаваньне, што Skype зьяўляецца самым абароненым камунікацыйным сэрвісам. Для працы Skype выкарыстоўваюцца крыптаграфічныя ўстойлівыя альгарытмы і пратаколы, якія процідзейнічаюць перахопу і чытаньню камунікацыі трэцім бокам. Аднак экспэрты не выключаюць, што камунікацыя можа быць перахопленая, асабліва калі вядома, кантакт якіх карыстальнікаў патрэбна адсачыць.
У Беларусі Skype карыстаецца таксама шырокай папулярнасьцю. У часе прэзыдэнцкіх выбараў ён быў адным зь нямногіх рэсурсаў, якія не адключалі. Хаця, паводле закону, усе званкі ў сетцы фіксаванай сувязі павінны праходзіць празь дзяржаўнага апэратара (манапаліст «Белтэлекам»), не забараняецца выкарыстаньне паслуг телефаніі па ІР-пратаколе (у тым ліку праз Skype).
Напачатку 2010 году Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце атрымаў права кантраляваць каналы сувязі ( у тым ліку і інтэрнэт) для правядзеньня апэратыўна-пошукавай дзейнасьці.