Найстарэйшы будынак Бабруйску, былы касьцёл мясцовай езуіцкай рэзыдэнцыі, пасьля некалькіх пажараў – на мяжы разбурэньня. Каб уратаваць помнік архітэктуры першай паловы 18 стагодзьдзя, трэба яго сама меней закансэрваваць. Для аднаўленьня ж патрабуюцца вялізарныя фінансавыя ўкладаньні.
Найстарэйшы будынак Бабруйску на мяжы разбурэньня

1
Асноўныя разбурэньні старога будынка з тыльнага боку

2
Гэтак будынак выглядае ад дарогі, якая вядзе ў шпіталь. Насупраць былога касьцёла праваслаўныя будуюць сабе храм

3
На ўваходзе ў былы касьцёл – ахоўная шыльда

4
Былы касьцёл пасьля пажару

5
Вокны закратаваныя, але бяз шыбаў

6
Былы касьцёл: від звонку

7
Алтарная частка былога касьцёла – від на паддашак

8
Прыкметы гаўптвахты – дзьверы з "ваўчком"

9

10
Камэры для арыштантаў гаўптвахты збольшага ацалелі

11
У былым касьцёле маладзёны вучацца графіці