Пра гэта распавёў сам чыноўнік падчас сустрэчы з выкладчыкамі і супрацоўнікамі Гарадзенскага ўнівэрсытэту, якая прайшла 4 сакавіка, паведамляе тэлеканал Белсат.
У панядзелак міністар адукацыі Сяргей Маскевіч прэзэнтаваў калектыву ГрДУ новапрызначанага рэктара Андрэя Караля. На паседжаньні прысутнічалі гарадзенскія чыноўнікі з абласнога і гарадзкога аддзелаў адукацыі. Пасьля Маскевіча ўзяў слова старшыня абласнога выканаўчага камітэту Сямён Шапіра. «Наконт Чарнякевіча прымаў загад я асабіста», — раскрыў таямніцу звальнення гісторыка і дацэнта ГрДУ Сямён Шапіра.
У сваім выступленьні ён пахваліў унівэрсытэт за тэхналягічныя дасягненьні і раскрытыкаваў за пахібы ў ідэалягічнай працы. Пра гэта «Белсату» распавяла адна з прысутных на сустрэчы ў ГрДУ. «Напісалі падручнік і надрукавалі за мяжою. За чые грошы? — выступаў галоўны чыноўнік Гарадзеншчыны. — Не, каб да мяне прыйсьці і пагаварыць!».
Шапіра ўпікнуў былога рэктара Яўгена Роўбу, што той марудзіў са звальненьнем Андрэя Чарнякевіча быццам праз сваё знаёмства з бацькам гісторыка, які таксама працаваў у купалаўскім унівэрсытэце. Старшыня аблвыканкаму прызнаўся, што ён уласнаручна даў загад звольніць аднаго з аўтараў падручніка «Гродназнаўства» Андрэя Чарнякевіча.
Сямён Шапіра таксама падзяліўся з прысутнымі, што рэгулярна чытае зводкі КДБ і ведае ўсё: «Ва ўнівэрсытэце 16 чалавек, які заклікаюць зрынуць уладу». Гэтыя неназваныя ненадзейныя элемэнты ня проста заклікаюць зрынуць уладу, але яшчэ і... езьдзяць на роварах і пляскаюць у ладкі.
Скандал з падручнікам «Гродназнаўства» разгарэўся летась у верасьні, калі з фармулёўкаю «за парушэньне працоўнай дысцыпліны» з ГрДУ звольнілі аднаго з аўтараў — Андрэя Чарнякевіча. За 2 дні да звальненьня выкладчыка тэрмінова выклікаў да сябе загадчык цэнтру кадравай і прававой работы ўнівэрсытэту. Падчас размовы ў кабінэце прысутнічалі загадчык аддзелу бясьпекі ўнівэрсытэту і супрацоўнік КДБ. Галоўнаю тэмай размовы быў падручнік «Гродназнаўства».