Працоўныя лягеры ў Варкуце была заснаваныя ў 1931 годзе для здабычы паўночнаўральскага вугалю за 150 км на поўнач ад Палярнага кругу. 25 гадоў зьняволеныя і ссыльныя ператварылі тамтэйшую тундру ў адзін з найбольшых савецкіх вугальных басэйнаў з 20 шахтамі, электрастанцыямі, дарогамі, чыгункай і новым горадам Варкута. Сёньня Варкута - прамысловы горад у стане заняпаду, дратаваны карупцыяй і беднасьцю. на фатаздымках - Варкута ў часы ГУЛАГу і сёньня.
Варкута: Ад ГУЛАГу да прамысловага заняпаду
1
Варкуцінскія лягеры былі заснаваныя ў 1931 годзе і існавалі да 1956-га.
2
Два варкуцінскія зьняволеныя пасьля вызваленьня. Справа - былы вайсковец Арміі Краёвай.
3
Вязьні ГУЛАГу на пабудове Паўночнапячорскай чыгункі.
4
Лягерныя ахоўнікі. Ахоўнікі звычайна служылі па трохгадовых кантрактах пасьля заканчэньня абавязковай вайсковай службы.
5
Жаўнер Арміі Краёвай Стэфан Юзэфовіч, арыштаваны ў 1945 і асуджаны на сьмерць. Сьмяротны прысуд быў заменены 20 гадамі лягероў. Юзэфовіч удзельнічаў у лягерным страйку на шахце №29. Вярнуўся ў Польшчу ў 1956-м.
6
Могілкі вязьняў і ссыльных на фоне шахтаў. На магілах ставіліся слупкі зь лягерным нумарам памерлага. Пасьля 1956 году вызваленыя вязьні апазнавалі магілы і ставілі на іх крыжы з імёнамі.
7
Лягерныя могілкі сёньня.
8
Закінутыя дамы на беразе ракі Варкута.
9
Закінутыя дамы ў пасёлку Варгашор.
10
Уваход на шахту "Варкуцінская", дзе ў выніку выбуху на пачатку лютага загінула 18 чалавек.
11
Побач з шахтай "Варкуцінская" - польскі помнік ахвярам ГУЛЯГу.
12
Побач - украінская дошка памяці ахвяраў ГУЛАГу.
13
Першы ў Варкуце помнік ахвярам палітычных рэпрэсіяў.
14
"Фрэскі" на жылым доме.
15
Уваход на шахту "Камсамольская?, зачыненую ў 1990-х гадах.
16
Пано дружбы Комі АССР з Баўгарыяй.
17
Закінуты дом у пасёлку Варгашор.