Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нікалюк: Абярыце адзіным кандыдатам маю жонку


Сяргей Нікалюк
Сяргей Нікалюк

Дапамагчы апазыцыйным палітыкам, якія ніяк ня могуць распрацаваць мэханізм абраньня адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары 2015 году, узяліся экспэрты.

На спэцыяльным паседжаньні экспэртнай рады палітоляг Сяргей Нікалюк заявіў: апазыцыя занадта шмат увагі надае працэдурным пытаньням:

«Працэдурныя пытаньні, асабліва на дадзены момант, нічога не вырашаюць Я прапаную: абярыце адзіным кандыдатам маю жонку. І калі яна будзе адзіным кандыдатам ад апазыцыі, то забярэ ўсе галасы пратэстнага электарату. Гэта прыкладна 25% на дадзены момант. Ёй нават нічога ня трэба для гэтага рабіць, толькі прызначце.

Але калі ад апазыцыі будуць два кандыдаты, то іх будуць параўноўваць. І тады яна будзе мець дзесьці каля нуля галасоў. Але калі яна будзе адна, то атрымае свае 25%. Незалежна ад таго, як будзе праходзіць выбарчая кампанія, і якімі рэсурсамі апазыцыя будзе валодаць. Бо гэта на дадзены момант — стан грамадзтва».

Іншыя экспэрты, сярод якіх былі, Паўлюк Быкоўскі, Валер Карбалевіч, Аляксандар Класкоўскі, Яўген Прэйгерман, акцэнтавалі ўвагу на форме абраньня адзінага кандыдата — кулюарныя перамовы, кангрэс, праймэрыз і на крытэрах яго адбору, пачынаючы з ужо сфармаванага іміджу кандыдата да верагоднасьці ягонай рэгістрацыі.

Палітолягі таксама раілі, як перавесьці прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў у Беларусі са стану назіральнікаў ў стан удзельнікаў.


Праект вызначэньня патэнцыялу кандыдата у прэзыдэнты, падрыхтаваны экспэртнай радай

• Хто можа стаць кандыдатам на прэзыдэнта 2015?

• Якія ацэнкі паставіце патэнцыйным кандыдатам вы?


Чакаем вашых адказаў у камэнтарах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG