Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АФІЦЫЙНЫ МЕНСК АДМАЎЛЯЕЦЦА ДАВАЦЬ СЬПІС АХВЯРАЎ, РАССТРАЛЯНЫХ У КАТЫНІ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Усясьветны дзень памяці ахвяраў Катыні, Меднага, Харкава, Быкоўні і Курапатаў адзначаецца ў дзень, калі ў 1943 годзе, немцы апублікавалі інфармацыю пра адкрыцьцё на тэрыторыі Савецкага Саюзу магілаў з парэшткамі тысячаў афіцэраў польскага войска.

Жаўнеры, паліцыянты і памежнікі, якія трапілі ў палон у выніку падзелу тагачаснай тэрыторыі Польшчы паміж Савецкім Саюзам і Нямеччынай.

Ваеннапалонныя былі расстраляныя паводле рашэньня савецкіх уладаў у весну 1940 году.

У гэты дзень, гаворка традыцыйна ідзе перадусім пра Катынь, але гэтым разам узгадваліся і Курапаты.

(Дачка расстралянага: ) “Трэба асудзіць тых, хто зрабіў гэтыя жахлівыя злачынствы. Мой бацька, магчыма, пахаваны недзе ў беларускіх Курапатах, але ягоныя забойцы дагэтуль не пакараныя. Пакараньня вымагае звычайная чалавечая прыстойнасьць”.

Паведаміла дачка аднаго з расстраляных польскіх афіцэраў у часе адмысловай канфэрэнцыі, што адбылася сёньня ў Варшаве.

На тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны была расстраляныя прыкладна траціна з 25-ці тысячаў жаўнераў польскага войска, у асноўным – палякаў. Паводле Анджэя Тухольскага, намесьніка кіраўніка архіваў Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы, імёны расстраляных у Беларусі дагэтуль невядомыя, бо Менск, у адрозьненьне ад Кіеву, адмаўляецца перадаць Варшаве сьпіс ахвяраў.

(Тухольскі: ) “Украінскі бок перадаў нам сьпіс польскіх афіцэраў, расстраляных на тэрыторыі Ўкраіны. Што да тых, хто быў забіты ў Беларусі, а гэта прыкладна 3800 чалавек, дык ад Менску мы дагэтуль не атрымалі сьпіс гэтых людзей. У Менску кажуць, што гэты сьпіс мае Масква, а ў Маскве, што ён знаходзіцца ў Менску. Гэтак працягваецца ўжо шмат гадоў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG