Абаронцы Курапатаў разам з гісторыкамі й сябрамі арганізацыі "Мартыралёг" акрэсьлілі межы ахоўнай тэрыторыі помніка, і цяпер ім патрэбная дапамога, каб усталяваць на гэтых межах адмысловыя слупкі.
Сёньня адбываецца й чарговае паседжаньне грамадзкай ініцыятывы "За выратаваньне мэмарыялу Курапаты", на якім будзе абмяркоўвацца канцэпцыя будучай мэмарыялізацыі ўрочышча.