Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 25 САКАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Беларуская крыніца”, 1934 год:

“Калі кінема думкамі ў далёкую мінуўшчыну, у тыя часы, аб якіх гісторыя злажыла нам бесьпярэчныя доказы незалежнага бытаваньня Беларусі (с княства Полацкага і Вялікага Княства Літоўска-Беларускага) і параўняема слаўную мінуўшчыну з жудаснай сучаснасьцю Беларускага Народу, агортвае ляхі непакой. Сотні гадоў таму беларускія плямёны Крывічоў і Дрыгавічоў, найшоўшы ў сабе жыцьцёвую сілу і мудрасьць, ня толькі здолелі зраўняцца з другімі славянскімі плямёнамі, але і апярэдзілі іх у многім… Народ, які сотнямі гадоў ператрываў у чужацкай няволі, пакінуты сваёй інтэлігенцыяй, перайшоўшай у чужацкія служкі, ня згубіўшы ў гэтым падняволеньні свайго нацыянальнага, будзе жыць”.

“Сталинская молодёжь”, 1954 год:

“Днямі ў Менску на ніжнім паверсе 4-павярховага дому №16 на Маскоўскай вуліцы адчынілася новая крама “Гастраном”. Прасторныя залі абніцаваныя мармурам. На столі — мастацкі росьпіс. Крама мае дасканалае абсталяваньне. У гандлёвай залі стаяць чатыры лядоўні-прылаўкі й халадзільная шафа. Гэта дазваляе захоўваць харчы сьвежымі, асабліва ў летні час. У краме працуюць 15 сэкцыяў… Новая крама — самая вялікая ў рэспубліцы. Плошча яе гандлёвых заляў — 340 квадратныя мэтры”.

“Мы и время”, 1994 год. Мэханізатар з Заслаўя Валеры Шчукін канстатуе:

“Партыя камуністаў у сваёй барацьбе супраць усталяваньня ў рэспубліцы прэзыдэнцкай формы праўленьня атрымала паразу… Мы не павялі актыўных дзеяньняў за адстаўку заканадаўчага органу, які называецца Вярхоўным Саветам, які павольна, але ўпэўнена нішчыў незалежную агульнанародную дзяржаву БССР, ператвараючы яе ў залежную ад імпэрыялізму буржуазную Рэспубліку Беларусь. Аднак палітычная мэта Партыі камуністаў — грамадзкае самакіраваньне — застаецца і, атрымаўшы на выбарах у заканадаўчы орган бальшыню, мы здолеем ліквідаваць буржуазную прэзыдэнцкую адзінаасобную форму праўленьня і адрадзіць прадстаўнічыя органы ўлады ўсяго народу — Саветы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG