Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 10 САКАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Сталинская молодежь”, 1954 год:

“Сонечным веснавым ранкам сустракала Масква гасьцей — першы атрад беларускіх камсамольцаў, якія едуць на асваеньне цалінных земляў. Стрэлка набліжаецца да адзінаццаці. Да пэрону Беларускага вакзалу павольна падыходзіць цягнік Менск–Масква. Здаецца, няма ў ім нічога незвычайнага, але позіркі ўсіх прысутных прыкаваныя менавіта да яго, да вагонаў, адкуль зь песьнямі, з кветкамі выходзяць юнакі і дзяўчаты… Амаль у кожнага для агляду сталіцы быў уласны маршрут, свае музэі і вуліцы, якія хацелася наведаць. Аднак найперш камсамольцы накіраваліся на Чырвоную плошчу да маўзалею Леніна і Сталіна. Хвіліна маўчаньня бы клятва. Камсамольцы Беларусі абяцаюць быць годнымі сваіх бацькоў і дзедаў — герояў Грамадзянскай вайны, будаўнікоў Магніткі, абаронцаў Ленінграду і Сталінграду”.

“Рэспубліка”, 1994 год:

“Такім чынам, Вярхоўнаму Савету засталося зрабіць апошні крок, каб падвесьці рысу пад вельмі працяглай і карпатлівай працай. Крок гэты, пэўна, не найбольш цяжкі. Што далей? Што дасьць нам новая Канстытуцыя? Перш за ўсё — істотныя зьмены ў структуры дзяржаўнага кіраваньня, зьмену ці абнаўленьне існых уладарных структураў. Канстытуцыя, канечне, пакладзе пачатак новым выбарным кампаніям: па ўсёй верагоднасьці, ужо ў гэтым паўгодзьдзі адбудуцца выбары прэзыдэнта, а ў наступным — парлямэнту”.

“Свабода”, 1994 год. З Горадні:

“Да канца 1993 году БССРаўскія гербы на будынках мясцовых органаў улады павінны былі замяніць Пагоняю. Аднак мала дзе гэта зрабілі. Напрыклад, Гарадзенскі абласны выканкам спыніўся на паўдарозе — велізарны савецкі герб (чаканка, медзь) зьнялі зь 9-павярховага гмаху, а Пагоні ўсё няма, тырчаць толькі рэшткі арматуры. Людзі гавораць паміж сабой, што ўлады, мабыць, вырашылі пачакаць, бо пасьля Кебічавых ваяжоў у Маскву, магчыма, давядзецца вешаць ужо двухгаловага арла”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG