“Наша ніва”, 1914 год:
“У некаторых націоналістычных польскіх газэтах надрукована была вестка аб тым, бытцам беларусы і літвіны зверталіся да нямецкіх націоналістаў (гакатыстоў), каб зрабіць з імі хаўрус і дастаць падмогу дзеля змаганьня з расейцамі і палякамі. Ад імені рэдакцыі “Нашае Нівы” і ідэйна блізкіх нам людзей абвешчаем, што ніхто з вядомых нам беларускіх працоўнікоў ніколі ня меў з нямецкімі націоналістамі ніякага дзела і аб падмогу да іх не звертаўся”.
“Вечерний Минск”, 1974 год:
“У рэстаране “Патсдам” можна пасьнедаць ад 8 да 12 гадзіны штодня, апрача нядзелі. Наведнікам у гэты час прапануюць: халодныя закускі, салаты, яечню, блінчыкі, амлеты, гарбату, каву, напоі. Кошт сьняданку — да 50 капеек”.
“Европейское время”, 1994 год. А.Адамовіч адказвае на пытаньні карэспандэнта:
“Я лічу, што, аднойчы пабываўшы дэпутатам, чалавеку нельга браць на сябе гэтую ролю яшчэ раз. Тым больш людзям нашай прафэсіі. Не было вялікай памылкі, калі на першым зьезьдзе народных дэпутатаў Саюзу аказалася так шмат пісьменьнікаў, публіцыстаў, артыстаў. Таму што тады патрэбныя былі людзі адносна незалежныя ад улады, у нашым выпадку — менавіта творчыя работнікі, каб вымавіць словы, што ўзрушылі краіну. Сёньня ж, калі парлямэнт вымагае ўжо ня словазваротаў, а пастаяннай, штодзённай, цяжкой законатворчай працы, сытуацыя зьмянілася. І калі я бачу некаторых людзей маёй прафэсіі, якія імкнуцца ў дэпутаты, мне за іх сорамна”.