Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 16 СТУДЗЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Віцебскі пралетарый”, 1934 год. М.Галадзед на сустрэчы з дэлегацыяй пісьменьнікаў, настаўнікаў і навуковых работнікаў:

“Мы ўжо маем нямала спроб з боку акапаўшыхся сям-там нацыяналістычных элемэнтаў дыскрэдытаваць нашу рэформу, сказіць яе палітычныя задачы. Вораг перастройваецца, мяняе свой твар, пераходіць да новай тактыкі, прыкрываючы сваё супраціўленьне фальшыва нацыянальным сьцягам. Ён нашэптвае па вуглах, паўтараючы контррэвалюцыйныя паклёпы сваіх нацыянал-фашысцкіх аднадумцаў за граніцай, што “большэвікі русіфікуюць беларускую мову”. З другога боку, вялікадзяржаўныя элемэнты патрабуюць у сваіх антысовецкіх мэтах працягнуць русіфікатарскія ўплывы”.

“ЛіМ”, 1954 год. П.Глебка:

“Гісторыкі сьведчаць, што, даведаўшыся аб перагаворах Багдана Хмяльніцкага з рускім царом, “беларусцы хрысьціянскай веры ўсіх чыноў людзі ўсе абрадаваліся” і сталі пасылаць у Маскву сваіх паслоў з просьбамі “іх ад няволі ляшскай вызваліць”. Брацкія рускі і ўкраінскі народы ў тыя дні дапамаглі і беларусам у іх барацьбе за нацыянальнае вызваленьне. Па пляну, што быў фактычна падказаны Багданам Хмяльніцкім, рускія і ўкраінскія войскі вызвалілі рад беларускіх гарадоў. Насельніцтва Беларусі радасна сустракала сваіх адзінакроўных братоў… Узьяднаньне з родным рускім народам было запаветнай марай украінскага і беларускага народаў. І гэта мара зьдзейсьнілася”.

“Биржы и банки. Белорусская деловая газета”, 1994 год. “Заява кіраўнікоў урадаў Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь аб будучым аб’яднаньні грашовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь з грашовай сыстэмай Расейскай Фэдэрацыі”:

“Кіраўнікі ўрадаў Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь заяўляюць, што неабходная падрыхтоўчая работа для рэальнага аб’яднаньня грашовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь з грашовай сыстэмай Расейскай Фэдэрацыі практычна скончаная… Урад Рэспублікі Беларусь і Ўрад Расейскай Фэдэрацыі выказваюць упэўненасьць, што аб’яднаньне грашовых сыстэмаў абедзьвюх дзяржаваў паспрыяе справе забесьпячэньня эканамічнага прагрэсу нашых народаў, удасканаленьню мэханізмаў супрацоўніцтва ў Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў. Выканана ў Маскве 5 студзеня 1994 году”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG