Куцьця вяртаецца з забыцьця. Магічная ячная каша, звараная на
першы дзень Калядаў.
Куцьця за калядным сталом галоўная, як на ўгаворах свацьця. Куцьця
таксама задуманая як угавор: “Ставім крупы на пачэснае месца, каб зямля
і ў новым годзе аддзячыла ураджаем”.
У куцьці рэцэпт просты – вада ды крупы, а рытуал урачысты – як
сьвятое Прычасьце.
Куцьцю нельга ставіць на голы стол – каб ня быць бедным. Хто
хоча быць багатым – кладзе пад абрус яшчэ й сена. Куцьцю нельга
недаядаць або выкідаць.
Таксама ясна – што месца яе – заўсёды на покуце. Куцьця пачынае
калядную вячэру, якая ў добрых гаспадароў налічвае 12 страў – столькі ж
месяцаў складаюць год. Што праўда, беднасьць ці недарод дазваляюць абыйсьціся
дзевяцьцю ці сямю стравамі.
Саму куцьцю ядуць з алеем, ці мядовай сытой – як каму смакуе,
але ня з тлушчам.
Першую лыжку зачэрпвае старэйшы ў хаце і грукае ёй у вакенца:
– Мароз-мароз, хадзі куцьцю есьці! Алена Ціхановіч
– Мароз-мароз, хадзі куцьцю есьці! Алена Ціхановіч