Паводле народнай этымалёгіі слова красоўкі паходзіць ад расейскага красівы
– прыгожы. На самрэч назва красоўкі абавязаная сваім паходжаньнем слову
крос – спартовы бег ці гонкі па перасечанай мясцовасьці зь пераадоленьнем
перашкодаў.
Красоўкі прыйшлі ў жыцьцё беларусаў на зьмену кедам недзе на пачатку
80-х. Як і кожная добрая рэч у савецкія часы красоўкі адразу сталі дэфіцытам.
Колькі кросаў прабегла моладзь у пошуках гэтага тавару. Колькі стаптала
старых красовак, каб набыць новыя. Дэфіцытнасьць красовак падвысіла іхны
статус і шчасьлівы ўладальнік абутку нават у страшным сьне ня мог сабе
ўявіць што гэтыя зручныя чаравікі трэба ўжываць на перасечанай мясцовасьці.
У красоўках ішлі на дыскатэкі і ў рэстараны, у красоўках бралі шлюб, прыходзілі
ў габінэты да высокага начальства, карацей – у красоўках жылі. Красоўкі
сталіся сымболем гонару й падставамі для выхваленьняў падлеткаў адно перад
адным:
– У цябе якой фірмы?
– А ў мяне: такой…
Тыповы дыялёг у маладзёвых колах. Прывід свабоднага рынку ў Беларусі прынёс у прыватныя гандлёвыя кропкі процьму красовак. Цяпер дэфіцытам сталіся грошы, за якія гэтыя красоўкі можна набыць. І ўсё ж, іх набываюць. Яны прыгожыя, трывалыя і ўтульныя. Шкада толькі, што ўв адных красоўках цывілізаванага сьвету не дагоніш. Тут трэба і красоўкі і да красовак, а нам – яшчэ й па перасечанай мясцовасьці. Гэткім чынам, наш Беларускі крос да люцкага жыцьця, які доўжыцца ўжо не адзін дзясятак гадоў, насамрэч, паводле сучасных законаў жыцьця цывілізаванага грамацтва, яшчэ й не пачаўся… Але крос – працягваецца. Сяржук Сокалаў-Воюш