Ня ведаю, як разьмяркоўваліся 40 мільёнаў камуністаў па ўсім
савецкім абшары, але на нашае заходнебеларускае мястэчка іх перапала амаль
тры дзясяткі.
Камуністамі альбо “парцейнымі” былі кіраўнікі ўсіх рангаў, пачынаючы
ад школы і канчаючы калгаснай фэрмай. Нягледзячы на гэткую немалаважную
акалічнасьць, бацькі почасту асьцерагалі сваіх самастойных ужо дзяцей ад
уступленьня ў партыю. Адна цётка замест матчынага блаславеньня параіла
сыну апамятацца і ня лезьці ў сабачую скуру.
Калгасная сыстэма трымалася на прыгоне і крадзяжы, прычым апошні не
лічыўся злачынам. Сымбалічна, што сынонімам да слова “красьці” стаўся нэалягізм
“скамунізьдзіць”.
Надзвычайнай папулярнасьцю ў народзе ад часоў грамадзянскае вайны карысталася
пагардлівае “камуняка”. Ды й песьні не заўсёды сьпяваліся
не адно “пакастныя”, а наступная прыпеўка, зважаючы на цалкавітае лексычнае
супадзеньне тэксту ў беларускай і расейска мовах, прэтэндавала і на мейсца
ў багатым беларускім фальклёр:
Параход плыве міма прыстані –
Будзем рыбу карміць камуністамі. Слова камуніст, ужытае ў назве мастацкага твора, як бы сыгналіла наверх, што мастак – свой, служыць верай і праўдай і заслугоўвае афіцыйнага прызнаньня. І прызнавалі, як мастака Савіцкага, чыя карціна “Пяюць камуністы” мусіла сьцьвердзіць у вачох грамадзкасьці нязломнасьць і стойкасьць членаў КПСС. Перад словам камуніст бездапаможна ніякавелі нават Народныя паэты. Яно нівэлявала паэзію, ператварала твор у рыфмаваны лёзунг. Талент здаваўся ў палон ідэалёгіі. Школьнікі завучвалі напамяць верш Куляшова, раз-пораз спатыкаючыся на розных хібах: русізмах, няправільных канчатках альбо не ўласьцівых для беларускай мовы націсках: Камуністы. Гэта слова як са сталі.
Маркс і Энгельс нам імя такое дАлі… Камуністы зьбілі з тропу ня толькі паэтаў, і хібы, што засталіся пасьля іх, выпраўляць давядзецца і ў трэцім тысячагодзьдзі. Міхась Скобла